Беларуская Служба

Польшча б'е рэкорды экспарту і фіксуе велізарны прафіцыт

15.12.2020 15:46
У кастрычніку кошт экспарту тавараў з Польшчы ўпершыню ў гісторыі перавысіў 22,5 млрд еўра.
Аўдыё
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by awadpalestine from Pixabay

Паводле звестак НБП, у кастрычніку кошт экспарту тавараў з Польшчы ўпершыню ў гісторыі перавысіў 100 млрд злотых (22,5 млрд еўра). Прафіцыт на бягучым рахунку за год складае 3,5% ВУП.

Паводле ацэнак цэнтрабанка, у кастрычніку экспарт тавараў, разлічаны ў польскіх злотых, павялічыўся на 9,5%, імпарт - на 1,9 працэнта.

Міжнародныя продажы ў еўра таксама былі рэкорднымі - на 3,7 працэнта вышэй, чым год таму. З іншага боку, імпарт, разлічаны ў еўра, скараціўся на 3,5%, у т.л. з-за зніжэння на палову закупак сырой нафты  - адзначаюць аналітыкі.

Гандаль паслугамі быў крыху слабейшым, чым год таму - экспарт скараціўся на 5,1 працэнта, імпарт - на 7,4 працэнта. Прафіцыт у гандлі паслугамі (9,2 млрд. злотых) заставаўся вышэйшым, чым у гандлі таварамі (7,9 млрд. злотых).

У выніку Польшча зафіксавала прафіцыт на бягучым рахунку больш за 10 млрд. злотых (2,2 млрд. еўра).

яс