Беларуская Служба

На гандлёвую сетку Бедронка наклалі 162 млн еўра штрафу

15.12.2020 16:03
 Уладальнік Bedronki заяўляе, што штраф ён лічыць несправядлівым, і будзе падаваць скаргу ў суд.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Tupungato

Упраўленне абароны правоў канкурэнцыі і спажыўцоў наклала 723 млн злотых (162 млн еўра) штрафу на гандлёвую сетку Biedronka. Паводле ўпраўлення пастаўшчыкі Biedronki падпісваючы дамову, не ведалі, колькі прыбытку атрымаюць, таму, што гандлёвая сетка ў любы момант магла запатрабаваць скідку.

- Вытворцы і пастаўшчыкі, якіх прымушалі аддаваць частку свайго прыбытку, павінны як мага хутчэй падаць у суд заяву аб кампенсацыі за падобныя дзеянні, - кажа старшыня  з Упраўлення абароны правоў канкурэнцыі і спажыўцоў Томаш Хрустны.

 Уладальнік Bedronki заяўляе, што штраф ён лічыць несправядлівым, і будзе падаваць скаргу ў суд.

яс