Беларуская Служба

У часе пандэміі палякі сталі інвеставаць у кватэры

09.04.2021 11:45
Асобы, у якіх ёсць зберажэнні,  купляюць кватэры ў прывабных турыстычных гарадах, каб мець дзе адпачыць падчас пандэміі.
.    .
Кватэра. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цана арэнды кватэраў у Польшчы ўпала. Некаторыя з іх застаюцца пустымі ўжо некалькі месяцаў – гэта ўплыў пандэміі каранавіруса на рынак арэнды. Але цэны тых кватэраў, што прадаюцца, не будуць ніжэйшымі, паколькі палякі пачалі цікавіцца „вакацыйнымі кватэрамі”, інфармуе Gazeta Wyborcza.

„Палякі па-ранейшаму вераць у рынак нерухомасці і таму кватэры на продаж не таннеюць. Асабліва гэтыя невялікія ў буйных агламерацыях”, - кажа спецыяліст па жыллёвым будаўніцтве Інстытута гарадскога і рэгіянальнага развіцця Ганна Мілеўска-Вільк.

„У буйных гарадах людзі зарабляюць больш і ўкладваць грошы ў куплю кватэры”, - дадае яна. Эксперт таксама звяртае ўвагу на новую з'яву ў пандэміі.

„Прыватныя асобы, у якіх ёсць зберажэнні,  купляюць кватэры ў прывабных турыстычных гарадах. Аднак яны не плануюць здымаць іх, прынамсі ў перыяд пандэміі. Яны ўспрымаюць іх, як свае вакацыйныя дамы, дзе адпачываюць у час абмежаваных турыстычных паездак” - тлумачыць эксперт.

„У Польшчы нізкія працэнтныя стаўкі і хуткі рoст інфляцыі. Купля другога дома разглядаецца як рэнтабельная інвестыцыя”,  - дадае Ганна Мілеўска-Вільк у размове з выданнем Gazeta Wyborcza.

аз