Беларуская Служба

На сайтах аб'яваў рашуча расце колькасць прапаноў працы

06.05.2021 14:01
Працадаўцы шукаюць у асноўным спецыялістаў па гандлі і продажу, кандыдатаў на пасады, звязаныя з вытворчасцю і інфарматыкаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

На сайтах аб'яваў рашуча расце колькасць прапаноў працы. Са студзеня па сакавік бягучага года на сайце Pracuj.pl былі змешчаныя на 48 адсоткаў прапаноў больш, чым годам раней і на 30% больш, чым у першым квартале 2019 года. У выпадку з вэб-сайта OLX колькасць такіх аб'яў павялічылася на больш за 11%. Працадаўцы шукалі ў асноўным спецыялістаў па гандлі і продажу, кандыдатаў на пасады, звязаныя з вытворчасцю і інфарматыкаў, паведамляе interia.pl.

„ У сувязі з пандэміяй з вясны 2020 года функцыянаванне польскага рынку працы мае нестандартны характар. З другога квартала мінулага года кампаніі сур'ёзна абмежавалі дзейнасць па падборы кадраў. У той жа час пачаў расці попыт на новых супрацоўнікаў і кампетэнцыі, якія маюць вырашальнае значэнне для паспяховага выхаду кампаній з эканамічнага запаволення”, - кажа прэс-сакратар Randstad Polska Матэвуш Жыдэк.

„Нашы апошнія даследаванні паказваюць, што 44 працэнты рэспандэнты выкарыстоўваюць вэб-сайты пры пошуку новай працы. Гэтая тэндэнцыя ўзмацнілася ў выніку пандэміі. У апошні час, па сутнасці, увесь працэс набору на многія пасады адбываўся ў інтэрнэце. Таму працадаўцы больш ахвотна выкарыстоўваюць гэты канал. Гэта выразна бачнае ў выпадку сайтаў, якія прапануюць спецыялізаваныя пасады”, - дадае Матэвуш Жыдэк.

Беспрацоўе вырасла, але нязначна. Гэтага не было б, калі б не строгая зіма. Тады будаўнічая індустрыя магла б больш дынамічна пераняць свабодныя працоўныя рэсурсы ў найбольш пацярпелых у выніку пандэміі галінах. У сваю чаргу, не ўсіх працадаўцаў пандэмія закранула ў аднолькавай ступені.

Напрыклад, дынамічна развіваецца ІТ. Праблемы, якія ўзніклі на прадпрыемствах, з'яўляюцца імпульсам да павелічэння дынамікі аўтаматызацыі, напрыклад, рабатызацыі вытворчых працэсаў.

На сайце Pracuj.pl 31 працэнт аб’яваў датычыла спецыялістаў па гандлі і продажу. Але ўпершыню ў гісторыі рэйтынгу другое месца занялі прапановы для ІТ-экспертаў (19%). Гэта яны абагналі прапановы для спецыялістаў сферы абслугоўвання кліентаў (16%), фінансаў (12%) і машынабудавання (11%), паведамляе interia.pl.

аз