X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Туруў: чэхі паднімаюць стаўку. Польшча будзе плаціць 5 мільёнаў еўра ў дзень?

09.06.2021 10:50
21 траўня Суд ЕЗ, пагадзіўшыся з довадамі чэшскага боку, загадаў Польшчы прыпыніць здабычу бурага вугалю на шахце Туруў.
Praga. Protest Greenpeaceu przeciwko kopalni Turów
Praga. Protest Greenpeace'u przeciwko kopalni TurówPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Чэхі абвясцілі аб падачы скаргі за невыкананне Польшчай пастановы аб спыненні здабычы на шахце Туруў. Яны будуць патрабаваць штраф у памеры 5 мільёнаў еўра ў дзень.

Як паведамляе партал energetyka.24, чэшскі ўрад мае намер патрабаваць перад судом Еўрапейскага Звязу пакарання для Польшчы за невыкананне Палажэння аб прыпыненні здабычы на шахце Туруў. Прага павінна прапанаваць стаўку ў памеры 5 мільёнаў еўра ў дзень за кожны дзень затрымкі ў рэалізацыі пастановы суда.

21 траўня Суд ЕЗ, пагадзіўшыся з довадамі чэшскага боку, загадаў Польшчы прыпыніць здабычу бурага вугалю на шахце Туруў. Гэта рашэнне не было выканана. Урад у Варшаве сцвярджае, што прыпыненне працы завода будзе азначаць неабходнасць адключэння электрастанцыі, якая з'яўляецца важнай кропкай на энергетычнай мапе краіны.

З тых часоў польскі ўрад пачаў дыялог з чэшскім бокам, вынікам якога, паводле заявы прэмʼер – міністра, павінна было стаць адкліканне скаргі Прагай. Але гэтага не адбылося. Цяпер чэхі абвяшчаюць аб падвышэнні стаўкі ў гэтым канфлікце – акрамя падачы скаргі на невыкананне пастановы суда, яны таксама абвясцілі, што пагадненне з Польшчай павінна тычыцца не толькі інвестыцый на суму ад 40 да 50 мільёнаў еўраў, але і канкрэтнай інфармацыі. Варшава павінна будзе падаць звесткі аб геалагічнай сітуацыі і інфармацыю аб бягучым маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Урад Чэхіі абвясціў, што дакладны змест пагаднення з Польшча аб далейшых лёсе шахты ў Туруве будзе паведамлены «ў бліжэйшыя тыдні», пісалі партал energetyka.24.

эж


Суд ЕС абавязаў Польшчу неадкладна спыніць здабычу ў шахце Тураў

21.05.2021 15:08
Сённяшняе рашэнне стала адказам на запыт Чэхіі.

Польска-чэшскі канфлікт будзе вырашацца на шляху дамоўленасцяў

25.05.2021 09:22
У пятніцу, пасля скаргі чэшскіх улад, Суд Еўрапейскага Саюза пастанавіў прыпыніць здабычу ў шахце «Тураў». 

Чэшскія эколагі патрабуюць прыглядзецца да будаўніцтва назіральнай вежы на Снежніку

03.06.2021 11:14
Польска-чэшскі праект узнікае на польскім баку мяжы на месцы былой назіральнай вежы, якая да 1973 года знаходзілася на гэтай гады.