Беларуская Служба

Хакеры паралізавалі працу соцень кампаніяў па ўсім свеце, патрабуюць велізарны выкуп

05.07.2021 15:02
Банда REvil правяла ў пятніцу  адну з самых з самых сур'ёзных кібератак за апошні час. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Хакеры з кібэрзлачыннай банды REvil, звязанай з Расіяй, запатрабавалі 70 мільёнаў долараў за разблакаванне звестак пасля масавай атакі, якая закранула многія кампаніі ва ўсім свеце. На думку экспертаў, апублікаваны ў DarkNet запыт «амаль напэўна» зыходзіць ад кіраўніцтва групы, пішуць на партале niezalezna.pl.

Алан Ліска з кампаніі Recorded Future, якая займаецца кібербяспекай, лічыць, што паведамленне здаецца сапраўдным і што сайт выкарыстоўваўся гэтай групай з 2020 года. Ён сцвярджае, што банда REvil уваходзіць у лік найбуйнейшых груповах-вымагальнікаў у кіберпрасторы. Банда мае такую структуру, што часам цяжка вызначыць, хто кажа ад імя хакераў, але Ліска ацаніў, што паведамленне «амаль напэўна» прыйшло ад галоўнага кіраўніцтва REvil.

Група не адказала на спробу агенцтва Reuters звязацца з ёй для каментароў. Банда REvil правяла ў пятніцу  адну з самых з самых сур'ёзных кібератак за апошні час. Банда ўварвалася ў ІТ-кампанію Kaseya, якая базуецца ў Маямі, і выкарыстала свой доступ для ўзламаных кампутараў, некаторых кліентаў гэтай кампаніі, запусціўшы ланцуговую рэакцыю, якая хутка паралізаваў кампутары, сотняў кампаніяў па ўсім свеце.

Эксперты па кібербяспецы хутка абвінавацілі REvil у атацы. Нядзельная заява стала першым публічным прызнаннем групы ў тым, што менавіта яна стаіць за нападам. Выканаўчы дырэктар Kaseya пацвердзіў, што кампанія ведае аб патрабаванні выкупу, але дырэктар адмовіўся ад далейшых каментароў.

Ліска лічыць, што хакеры «адкусілі больш, чым маглі пражаваць».

- Я думаю, што гэта выйшла з-пад кантролю, і гэта нашмат больш, чым яны чакалі.

Некалькі тыдняў таму REvil стаяў за атакай на найбуйнейшую ў свеце мясную кампанію JBS, якая ў выніку была вымушаная на некалькі дзён закрыць заводы ў ЗША ды іншых краінах. У рэшце рэшт, яна заплаціла выкуп у памеры 11 мільёнаў долораў, пішуць на партале niezalezna.pl.

эж

Microsoft: Расійскія хакеры атакавалі шэраг дзяржагенцтваў і арганізацый ЗША

28.05.2021 12:04
На гэтым тыдні намаганні «кібершпіёнаў» былі нацэлены на каля 3 тысяч уліковых запісаў электроннай пошты ў больш чым 150 розных арганізацыях у 24 краінах свету.

Што гэта кібер-халодная вайна?

26.06.2021 12:34
Сёння не ўлёткі і не газеты, якія распаўсюджваюць у сакрэце ў варожай дзяржаве, не радыё схаванае ў падвале, а кіберпрастора з’яўляецца месцам, дзе вядзецца гэтак званая «халодная вайна».

Буйная сетка супермаркетаў у Швецыі спыніла працу праз хакерскую атаку

04.07.2021 10:32
У апошнія тыдні кібератакі закранулі нафтавыя трубаправоды, сістэму аховы здароўя і буйныя кампаніі, у асноўным у Злучаных Штатах Амерыкі.