Беларуская Служба

Буйная сетка супермаркетаў у Швецыі спыніла працу праз хакерскую атаку

04.07.2021 10:32
У апошнія тыдні кібератакі закранулі нафтавыя трубаправоды, сістэму аховы здароўя і буйныя кампаніі, у асноўным у Злучаных Штатах Амерыкі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Fascinadora

У Швецыі хакерская атака паралізавала дзейнасць адной з найбуйнейшых сетак супермаркетаў Coop. З-за збояў касавай сістэмы прыйшлося закрыць каля васьмісот магазінаў па ўсёй краіне.

Кібератака адбылася 2 ліпеня ўвечары. Адмова тычыцца як традыцыйных кас, так і кас самаабслугоўвання. На працягу ночы гэтага не ўдалося выправіць, таму кіраўніцтва сеткі рэкамендавала закрыць усе гандлёвыя кропкі, па меншай меры, да нядзелі, сказала Шведскаму грамадскаму тэлебачанню прэс-сакратар сеткі Тэрэза Кнап:

- Мы вельмі шкадуем, што нашы кліенты не могуць рабіць пакупкі ў нас сёння. Ноччу мы інтэнсіўна працавалі над выяўленнем праблемы і яе рашэннем. Мы выявілі, што гэта была кібератака на аднаго з нашых пастаўшчыкоў.

Па дадзеных адной з кампаній па сеткавай бяспецы, у мінулым годзе хакеры, якія выкарыстоўваюць шкоднае ПЗ, вымагалі па ўсім свеце не менш 18 мільярдаў долараў.

У апошнія тыдні кібератакі закранулі нафтавыя трубаправоды, сістэму аховы здароўя і буйныя кампаніі, у асноўным у Злучаных Штатах Амерыкі. Кібербяспека была адной з тэмаў перамоў амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна з прэзідэнта РФ Уладзімірам Пуціным 16 чэрвеня ў Жэневе.

iar/эж


Microsoft: Расійскія хакеры атакавалі шэраг дзяржагенцтваў і арганізацый ЗША

28.05.2021 12:04
На гэтым тыдні намаганні «кібершпіёнаў» былі нацэлены на каля 3 тысяч уліковых запісаў электроннай пошты ў больш чым 150 розных арганізацыях у 24 краінах свету.

Што гэта кібер-халодная вайна?

26.06.2021 12:34
Сёння не ўлёткі і не газеты, якія распаўсюджваюць у сакрэце ў варожай дзяржаве, не радыё схаванае ў падвале, а кіберпрастора з’яўляецца месцам, дзе вядзецца гэтак званая «халодная вайна».

Дэпутаты абмеркавалі пытанні інфармацыйнай бяспекі дзяржавы ў сувязі з кібератакамі

29.06.2021 17:23
Раней былі паведамленні пра хакерскую атаку на электронную пошту міністра Міхала Дворчыка і яго жонкі.