Беларуская Служба

КНР зарабляе вялікія грошы на продажы расійскага звадкаванага газу

21.07.2021 11:23
Нядаўна PetroChina прадала партыю LNG па астранамічнай цане – 500 долараў за тысячу кубаметраў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. Shutterstock/ OlegRi

Кітайская дзяржава вырашыла выкарыстоўваць рэкордныя спотавыя цэны на газ і зарабіць вялікія грошы. КНР, перапрадаючы сваім суседзям расійскі LNG (звадкаваны прыродны газ) па значна больш высокай цане, чым кошт набыцця, выкарыстоўвае рынкавую сітуацыю і павышаны попыт, пішуць на партале energetyka24. Рэсурсы па маніторынгу суднаходства паказваюць, што частка танкераў LNG (у абыход Кітая) ідзе прама ў краіны, якія не з'яўляюцца прамымі заказчыкамі Расіі.

Аналітыкі адзначаюць, што перавагі механізму, які выкарыстоўваецца кітайцамі, «выдатныя». Напрыклад, нядаўна PetroChina прадала партыю LNG па астранамічнай цане – 500 долараў за тысячу кубаметраў.

Ва ўсёй гэтай схеме ключавую ролю адыгрывае кітайскі гігант CNPC, які заключыў кантракт на атрыманне 3 млн тон звадкаванага газу ў год. Сыравіна дастаўляецца спажыўцам часцей за ўсё праз прыналежную CNPC кампанію PetroChina. Сакрэт поспеху заключаецца ў тым, што CNPC, як акцыянер Ямальскага LNG, купляе газ па цане, звязанай з каціроўкамі нафты. На практыцы гэта азначае, што кітайцы здольныя атрымаць амаль двухразовы прыбытак.

Аднак у гэтага схеме ёсць і свае мінусы, так як у перыяд павышанага попыту (выкліканага тэмпературамі і ажыўленнем эканомікі) яны не назапашваюць сыравіну, а выключна прадаюць яе далей. Пра цікавы рээкспарт кітайцамі расійскага звадкаванага газу пісалі на польскім партале energetyka24.

эж


Растучая магутнасць Кітая і агрэсіўныя паводзін Расіі – асноўныя пагрозы краінам НАТА (ФОТА)

15.06.2021 11:09
Лідары НАТА таксама згадзіліся, што пагрозай для стабільнасці ў рэгіёне з‘яўляецца Беларусь і падкрэслілі вайсковыя сувязі краіны з Расіяй.

Эксперты ААН падазраюць Кітай у адбіранні органаў у зняволеных

15.06.2021 12:06
Па дадзеных экспертаў ААН, найбольш папулярнымі органамі для выняцця з'яўляюцца сэрца, ныркі, печань і рагавіца вока.

Свету пагражае лагістычны калапс

19.06.2021 15:19
Толькі блакіроўка порта Яньцянь на поўначы ад Ганконга выклікала заторы ў іншых партах Гуандуна (Шэкоу, Чывань і Наньша).