Беларуская Служба

Эксперты ААН падазраюць Кітай у адбіранні органаў у зняволеных

15.06.2021 12:06
Па дадзеных экспертаў ААН, найбольш папулярнымі органамі для выняцця з'яўляюцца сэрца, ныркі, печань і рагавіца вока.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Amnat Phuthamrong

Эксперты ААН паведамілі, што атрымалі «годную даверу» інфармацыю аб тым, што ў кітайскіх турмах у зняволеных, якія належаць да этнічных і рэлігійных меншасцяў, адбіраюць органы.

«Гвалтоўнае выняцце органаў у Кітаі ажыццяўляецца ў адносінах да прадстаўнікоў этнічных, моўных або рэлігійных меншасцяў, якія змяшчаюцца ў розных рэгіёнах, прычым ім часцяком не паведамляюць прычын затрымання або адсутнічае ордэр на арышт», – гаворыцца ў заключэнні 12 экспертаў, распаўсюджаным у панядзелак, 14 чэрвеня.

Рабочая група ААН па супрацьдзеянні незаконным затрыманням, роўна як і спецыяльны прадстаўнік ААН заявіла, што гэтая інфармацыя «выклікае асаблівую занепакоенасць». Па дадзеных экспертаў ААН, найбольш папулярнымі органамі для выняцця з'яўляюцца сэрца, ныркі, печань і рагавіца вока, а ўжываецца гэтая мера да членаў забароненага руху «Фалуньгун», супраць уйгураў, тыбетцаў, мусульманаў і хрысціянаў.

Член Кітайскага прадстаўніцтва ў Жэневе абвінаваціў экспертаў ААН у паклёпе. Пекін «будзе абараняцца супраць гэтых абвінавачванняў і катэгарычна іх адпрэчвае». Кітайскі дыпламат заявіў пра адсутнасць у экспертаў «рудыментарных разумовых здольнасцяў».

dw/эж

ЗША даследуюць, ці Расія, Кітай або Куба не выкарыстоўвалі электрамагнітныя атакі

24.05.2021 13:19
Пяць гадоў таму пачалі паяўляцца паведамленні пра чэрапна-мазгавыя траўмы сярод дыпламатаў, салдат і іншага амерыканскага персаналу за мяжой.

Енс Столтэнберг: Расія і Кітай – цяпер самая вялікая пагроза краінам НАТА

05.06.2021 08:50
«Расія палохае суседзяў, пераследуе мірную расійскую апазіцыю, праводзіць гібрыдныя і кібератакі ў краінах НАТА», – дадаў кіраўнік альянсу.