Беларуская Служба

Свету пагражае лагістычны калапс

19.06.2021 15:19
Толькі блакіроўка порта Яньцянь на поўначы ад Ганконга выклікала заторы ў іншых партах Гуандуна (Шэкоу, Чывань і Наньша).
Tankowiec Azi Asłanow
Tankowiec "Azi Asłanow"S. Melnikov/marinetraffic/twitter

Эпідэмія каранавіруса на поўдні Кітая заблакавала парты, якія маюць вырашальнае значэнне для сусветнага гандлю, пішуць на польскім партале money.pl. Ужо сёння вядома, што на разгрузка затораў зойме некалькі месяцаў і прывядзе да дэфіцыту тавараў у перыяд святочных пакупак.

Шасцідзённая блакіроўка Суэцкага канала кантэйнеравозам Ever Given была толькі прэлюдыяй да таго, што адбудзецца ў бліжэйшы час. Вэрхал набраў моцы ў мінулым месяцы, калі ўлады паўднёвай кітайскай правінцыі Гуандун, дзе знаходзяцца адны з самых загружаных кантэйнерных партоў у свеце, прыпыніла гандаль уздоўж узбярэжжа, каб спыніць распаўсюд эпідэміі.

Эпідэмічная сітуацыя палепшылася, але аднаўленне балансу ў гандлі зойме месяцы. Закрытыя парты павольна вяртаюцца да працы, але ўвесь глабальная гандаль затрымаўся. Таму што блакада порта Яньцянь на поўначы ад Ганконга выклікала заторы ў іншых партах Гуандуна (Шэкоу, Чывань і Наньша). Эфект даміно распаўсюдзіўся па ўсім свеце – кантэйнеравозы літаральна тоўпяцца ля ўзбярэжжа Каліфорніі, бо ім няма сэнсу вяртацца ў Кітай.

Эксперты  падкрэсліваюць, што сітуацыя сур'ёзная. Закрыццё толькі аднаго порта ў Яньцяне прывяло да большага  затору, чым блакада Суэцкага канала. Гэта адаб'ецца на пакупках у канцы года - тавары проста не патрапяць у крамы, вядома, не ў той колькасці, якая спатрэбіцца пакупнікам.

Акрамя таго, выдаткі на перавозку таксама растуць. Па дадзеных лонданскай кампаніі Drewry Shipping, тарыфы на васьмі асноўных маршрутах Усход-Захад выраслі ў параўнанні з мінулым годам. Найбольшы скачок коштаў адбыўся на маршруце з Шанхая ў Ратэрдам - кошт дастаўкі кантэйнера павялічыўся ў пяць разоў. Пра будучы лагістычны калапс, выкліканы заторамі ў кітайскіх партах, пісалі на партале money.pl.

эж

PGNiG: Балтыйская труба павінна быць здадзеная ў эксплуатацыю ў тэрміне

15.06.2021 15:03
Дацкія партнёры працуюць над тым, каб папоўніць неабходныя экалагічныя заключэнні.

ЕС разглядае магчымасць увядзення таварнага пашпарта

17.06.2021 12:49
Дакумент будзе ўтрымліваць інфармацыю аб паходжанні, даўгавечнасці, магчымасці рамонту і дэмантажу тавара.