X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Бізнесмэн Аляксандр Кныровіч: Сітуацыя ў Беларусі падобная да той, што была сто год таму ў Расіі

14.09.2021 14:40
Вядомы бізнесмэн Аляксандр Кныровіч з’ехаў з Беларусі. Месяц таму ён выйшаў з турмы. Аляксандр кажа, што сітуацыя ў Беларусі кардынальна цяпер адрозніваецца ад той, што была пяць год таму.
Бізнесмэн Аляксандр КныровічФота: Facebook


 «Такім чынам, я з'ехаў… Няма і не можа быць ніякай больш важнай каштоўнасці ў жыцці чалавека, чым свабода. Свабода думаць, казаць, рабіць. Не азіраючыся… І гэта штодзённае адчуванне важней за грошы, здароўе, секс і сацыяльны статус», – напісаў ён у на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. «Адзін мой знаёмы, беларускі прадпрымальнік, на днях сказаў мне: «Я жыву засунуўшы пачуццё ўласнай годнасці сабе ў …». Я так не змагу. Я проста не змагу сябе ўгаварыць. Таму – я зʼехаў.

Вельмі спадзяюся, што не назаўсёды Усё ж я вельмі люблю свой горад і ганаруся пераважнай большасцю людзей. Трымайцеся, дарагія мае героі!» – дадаў ён.

Аляксандр Кныровіч быў паспяховым бізнесоўцам, сузаснавальнікам групы кампаніяў «Сармат», супольнасці «бізнес-анёлаў» і венчурных інвестараў «Бавін». Гэтыя ініцыятывы падтрымлівалі стартапы бізнесоўцаў, садзейнічалі развіццю бізнеса ў краіне.

У Аляксандра рэпутацыя аднаго з самых адкрытых і медыйных бізнесоўцаў Беларусі. Ён выступаў на канферэнцыях, пісаў калонкі для медыя, каментаваў сітуацыю ў эканоміцы. У  2018-ым годзе яго асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Кныровіча абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і хабары. Бізнэсовец часткова прызнаў віну. Казаў, што намеру ўхіляцца ад выплаты падаткаў не меў. Апеляцыйны суд скараціў тэрмін зняволення да 5 год.

Пакаранне Аляксандр Кныровіч адбываў у віцебскай калоніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнесоўцаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў. 17 жніўня 2021 года стала вядома пра вызваленне Кныровіча. Тэрмін пералічылі праз змены ў заканадаўстве. Ён адседзеў 4,5 гады.


Папрасілі Аляксандра Кныровіча ацаніць, як змянілася Беларусь за гэты час, што ён быў у няволі.


– Мне здаецца, што адбылося нараджэнне нацыі, людзі ўбачылі, што ёсць мы, мы – беларусы, і колькі нас. Гэта самае важнае. Таксама стала зразумела, што ў тых людзей, якія цяпер знаходзяцца ва ўладзе толькі дзве апоры – сілавая і ў Крамлі, больш нічога няма.


– У сваім «развітальным» допісе вы адной з прычын назвалі немагчымасць жыць і працаваць у Беларусі з пачуццём уласнай годнасці. Ці раней было інакш?


– Ці раней магчыма было мець пачуццё ўласнай годнасці? Так. Да студзеня 2017 года і я, і мае калегі адчувалі, што можна мець пачуццё ўласнай годнасці і займацца бізнесам у Рэспубліцы Беларусь. Усё ж такі дзяржаўная сістэма і прымала правілы, і знаходзілася крыху ўбаку ад прыватнага бізнеса. Так, былі адзінкавыя выпадкі ціску, але гэта не была ўсеагульная практыка. Сёння сітуацыя кардынальна змянілася.

Сітуацыя склалася такая, як гэта было ў Расіі сто год таму. Калі вялікая група людзей з’ехала, разлічваючы, што праз два-пяць год яны вернуцца. А падаўляючая большасць насельніцтва засталася і спаўна зведала на сабе ўвесь цяжар таго, што адбывалася пасля: грамадзянскую вайну, рэпрэсіі і многае іншае.


– Ці можаце акрэсліць, куды цяпер ідзе, а, дакладней, коціцца Беларусь?

– Я пакуль не доўгі тэрмін знаходжуся на свабодзе. І мне здаецца, што многа не разумею.

Але асабістыя адчуванні, што сітуацыя склалася такая, як гэта было ў Расіі сто год таму. Калі вялікая група людзей з’ехала, разлічваючы, што праз два-пяць год яны вернуцца. А падаўляючая большасць насельніцтва засталася і спаўна зведала на сабе ўвесь цяжар таго, што адбывалася пасля: грамадзянскую вайну, рэпрэсіі і многае іншае.

Канешне, на вуліцы дваццаць першае стагоддзе, а не дваццатае, гэта мае свае асаблівасці. Але сітуацыя вельмі падобная.

Так, я з’ехаў. І збіраюся рэалізоўвацца як прадпрымальнік, наколькі хопіць мах талентаў, але ў іншай краіне.

ВХ