Беларуская Служба

Пенсіі ў Польшчы вырастуць на 4,89%

29.09.2021 11:06
Такім чынам мінімальная пенсія, якая зараз складае 1025 злотых вырасце да 1072 злотых, што ў пераліку варта 230 еўра. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay

У Польшчы быў вызначаны памер павышэння пенсіяў у 2022 годзе. Паводле праекту бюджэту, прынятым урадам, у сярэднім польскія пенсіі павялічацца на 4,89%, пішуць у папулярным штодзённым выданні Super Expres.

Такім чынам мінімальная пенсія, якая зараз складае 1025 злотых вырасце да 1072 злотых, што ў пераліку варта 230 еўра. Адметна, што чым больш высокая пенсія, тым большая будзе надбаўка.

Аднак эканамісты чакалі большага павелічэння пенсіяў, бо прапанаваныя надбаўкі фактычна «з'есць» інфляцыя.  Каб польскія пенсіянеры не адчулі росту цэн, пенсіі ў сярэднім павінны павялічыцца на 5,5-6%, але бюджэт прадугледжвае іх павелічэнне толькі на 4,89%.

Тым часам у Польшчы назіраюцца самая вялікая інфляцыя за апошнія дваццаць гадоў. Цэны ў жніўні былі ў сярэднім на 5,4% вышэй, чым годам раней.

эж

8 млн 400 тысяч палякаў атрымалі 13-ую пенсію

22.04.2021 12:43
13-ая пенсія ў сярэднім складае 1250 злотых, або ў пераліку 330 долараў.

У Польшчы павялічаць суму прыбытку, з якога не спаганяецца падатак

28.07.2021 15:12
Сума прыбытку, з якога не будзе спаганяецца падатак складзе 30 тысяч злотых у год (6530 еўра).