X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Каранавірус, «Газпром» і кліматычная палітыка – гэта прычыны энергетычнага крызісу

12.01.2022 13:15
Скарачэнне паставак газу ў Еўропу супярэчыць рынкавай логіцы, але не логіцы Крамля, кажа энергетычны эксперт Войцех Якубік.
Аўдыё
  • Каранавірус, «Газпром» і кліматычная палітыка – гэта прычыны энергетычнага крызісу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Shutterstock/Kingtony

Апошнім часам шмат гаворыцца пра павышэнне цэнаў на энергію. З аднаго боку ў каментарах чуваць абвінавачванні ў адрас цяперашніх уладаў, з другога – у адрас папярэдняй кіруючай кааліцыі. Якія сапраўдныя прычыны энергетычнага крызісу?

Паводле энергетычнага эксперта, галоўнага рэдактара Biznesalert.pl Войцеха Якубіка(Wojciech Jakóbik), асноўныя прычыны рашучага росту цэнаў энергіі – гэта каранавірус, «Газпром» і кліматычная палітыка:

- Вінаваты каранавірус, які спачатку значна затармазіў эканоміку з-за абмежавання мабільнасці, пасля чаго эканоміка рэзка паскорылася, між іншым, дзякуючы вакцынам і вяртання мабільнасці. У выніку прапанова не паспявае за попытам, а мы купляем больш з-за павелічэння грашовай масы. Праграмы па барацьбе з каранавірусам прычыніліся да таго, што людзі па ўсім свеце маюць больш грошай і купляюць больш. Тым часам на рынку не хапае тавараў. Гэта тычыцца ўсёй эканомікі, у тым ліку, таксама рынку электраэнергіі і газу. І таму цэны выраслі да рэкордных узроўняў. Іншая справа, гэта суб'ектыўныя фактары, напрыклад, наўмысныя дзеянні расійскага «Газпрома», які выкарыстоўвае энергетычны крызіс, павялічваючы цэны на газ у Еўропе, шляхам скарачэння паставак. Гэта насуперак рынкавай логіцы, але паводле логікі Крамля, які хоча прасоўваць пэўныя дзеянні. Наступная справа, гэта паскарэнне кліматычнай палітыкі, якая мае рашучы ўплыў на Польшчу з-за таго, што польская эканоміка абапіраецца на выкарыстанні вугалю. Гэта павышае кошт пакупкі дазволаў на выкіды, якія таксама бʼюць рэкорды. Усё гэта ўплывае на рашучы рост цэнаў, які назіраецца ва ўсёй Еўропе.

Паводле эксперта паказчыкі, якія паўплывалі на энергетычны крызіс паказваюць, як важным з’яўляецца дыверсіфікацыя паставак энерганосьбітаў:

- Рапроўнае падзенне тэмпературы надвор’я, а таксама іншыя паказчыкі ўплываюць на тое, што ў Еўропе сітуацыя горшая, чым у ЗША. Гэта таксама паказвае, як патрэбнымі з’яўляюцца пастаўкі амерыканскага звадкаванага газу. Зараз кліенты ў свеце б’юцца за звадкаваны газ з Амерыкі, які, паводле расейцаў, меў быць вельмі нерэнтабельным.

Асабліва раптоўны рост цэнаў на энерганосьбіты адбыўся напрыканцы мінулага года:

- Да рапоўнага павышэння цаны на газ у снежні, прычынілася ахалоджанне надвор’я, а таксама абмежаванне паставак расійскага газу па Ямальскім газаправодзе. Расейцы кажуць наўпрост, што маюць больш газу для Еўропы, але павялічаць пастаўкі пры ўмове, што мы заключым з імі новыя доўгатэрміновыя кантракты. Расія хоча выкарыстаць энергетычны крызіс таксама ў адносінах з Польшчай.

Нагадваем, кантракт на пастаўкі расійскага газу ў Польшчу заканчваецца напрыканцы бягучага года:

-Адтуль і небяспека, што энергетычны крызіс будзе выкарыстаны ў Польшчы для стварэння наратыву, што супраца з расейцамі гарантуе нам паніжэнне цаны на газ і бесперапынныя пастаўкі. Тым часам гістарычны досвед сведчыць пра тое, што трэба працягваць палітыку спынення залежнасці ад Расіі ў гэтым плане і карыстацца таксама іншымі прапановамі.

Зразумела ўсё гэта доўгатэрміновая палітыка, але ўлады могуць таксама ажыццяўляць розныя неадкладныя дзеянні з мэтай змяншэння адмоўнага ўплыву энергетычнага крызісу на сітуацыю грамадзян:

- У асноўным тут даручаюцца два напрамкі дзеянняў. Па-першае паніжэнне абцяжаранняў, то бок паніжэнне рахункаў у выніку адмовы дзяржавы ад часткі даходаў – паніжэнне ПДВ і акцызнага падатку. Гэта зараз адбываецца ў рамках урадавага «антыінфляцыйнага шчыта». Гэткія рашэнні сустрэнуцца з падтрымкай ліберальных сілаў. У сваю чаргу прыхільнікі этатызму скажуць, што гэтага мала; што неабходнае ўмяшальніцтва дзяржавы з мэтай дапамогі найбяднейшым. Дарэчы такім дзеяннем з’яўляецца прапанаваны ўрадам дадатак. Гаворка ідзе пра выплаты ў дзвюх траншах, якія павінны абмежаваць уплыў павышэння цаны электраэнергіі на найбяднейшыя хатнія гаспадаркі. Гэта дапамога ў памеры ад 88 да амаль 265 еўра (400 да 1200 злотых). Аднак гэта прычыніцца да росту інфляцыі, што, у сваю чаргу, выкліча незадаволенасць лібералаў.

Вялікі ўплыў на энергетычны крызіс мае таксама міжнародная палітыка, у тым ліку амерыканска-расійскія перамовы, якія надоечы прайшлі ў Жэневе:

- Размовы ў Жэневе важныя, паколькі энергетыка – гэта важны кампанент адносінаў з Расіяй. Нагадваю, ЗША і Германія аб’яцалі, што калі Масква выкарыстае газ у якасці зброі, то будуць уведзеныя новыя санкцыі супраць Расіі. Гаворка ідзе пра тое, што газавы шантаж выкарыстоўваецца не толькі ў гандлёвых мэтах, то бок, каб прадаць больш паліва, але каб дасягнуць палітычныя мэты – уплываць на палітыку такіх дзяржаваў, як Германія, Польшча ці блакаваць перамены ў такіх краінах, як Украіна і Малдова. Гэта назіраецца ўжо многія гады. Заўсёды пры нагодзе нейкіх палітычных праблемаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, узнікаюць таксама праблемы з расійскім газам. Сапраўды ў ліпені 2021 года сусветныя лідары прыгразілі Расіі, што калі яна выкарыстае газавы шантаж, то будуць уведзеныя санкцыі. Расія выкарыстала газ у якасці зброі, але санкцыі не былі ўведзеныя. Зараз такой мяжой з’яўляецца магчымая атака на Украіну.

Энергетычны эксперт галоўны рэдактар Biznesalert.pl Войцех Якубік нагадвае таксама пра велізарны ўплыў на цаны энергіі кітайскай эканомікі. 90% росту сусветнага попыту на энергію складае эканоміка гэтай краіны.

PR/аз

Германія імкнецца да яшчэ большай залежнасці Еўропы ад расійскага газу

06.01.2022 19:52
«Энергетычная палітыка дагэтуль была геапалітычна сляпой».