Калі ў Еўразвязе пачнецца дэфіцыт блакітнага паліва, то Лівія не зможа дапамагчы, – заявіў тамтэйшы міністр нафты і газу. Пра гэту пазіцыю кіраўніцтва Лівіі пішуць на польскім партале energetyka24.com.
«Я не думаю, што ў бліжэйшай будучыні ў нас будзе магчымасць павялічыць аб'ёмы газу на экспарт», – заявіў прадстаўнік лівійскага ўрада. Чыноўнік дадаў, што нават калі будзе павялічана распрацоўка вытворчых магчымасцяў радовішчаў газу, то «я не думаю, што гэта дазволіць вырашыць энергетычны крызісу ў Еўрапейскі Звязе».
Крыху раней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што ЕЗ знаходзіцца ў кантакце з ЗША, Нарвегіяй, Катарам, Азербайджанам, Алжырам ды іншымі краінамі па пытанні дыверсіфікацыі паставак звадкаванага прыроднага газу.
У сваю чаргу старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Лейен абвінаваціла расійскі «Газпром» у выкананні выключна «неабходнага мінімум» пракачкі газу, які вынікае з кантрактаў, не ажыццяўляючы дзеянняў па павелічэнні прапановы, нягледзячы на рэкордныя цэны і велізарны попыт на блакітнае паліва.
эж