Беларуская Служба

Больш за палову палякаў збіраюцца на адпачынак

22.06.2022 12:17
Палякі хочуць нагнаць страчаныя магчымасці адпачынку, выкліканыя працяглай ізаляцыяй, тым больш што ў многіх кампаніях дыстанцыйная праца стала пастаяннай. 
Ілсютрацыя Крыніца: shutterstock.com/Sunny studio

Нягледзячы на істотнае павышэнне цэнаў, палякі хочуць добра адпачыць. Сёлета на адпачынак паедуць каля 55,2% палякаў, – вынікае з апытання, праведзенага United Surveys для выдання Dziennik Gazeta Prawna.

Летась на адпачынак збіраліся толькі каля 47% апытаных, а ў першы год эпідэміі – 37,4%. На думку экспертаў, палякі хочуць нагнаць страчаныя магчымасці адпачынку, выкліканыя працяглай ізаляцыяй, тым больш што ў многіх кампаніях дыстанцыйная праца стала пастаяннай. Як адзначаюць аўтары газеты Dziennik Gazeta Prawna, многія палякі лічаць, што эканоміць няма чаго, бо грошы ўсё роўна абясцэньваюцца. Вялікае значэнне таксама мае адмена эпідэмічных абмежаванняў на большасці папулярных у турыстаў кірунках.

Нават для непрышчэпленых без тэставання, а гэта значыць дадатковых выдаткаў, адкрытыя Грэцыя, Італія, Турэччына, Іспанія, Балгарыя, Албанія, Харватыя, Чарнагорыя, Славаччына, Чэхія, Швейцарыя і даволі шмат экзатычных напрамкаў. Пра планы палякаў на сёлетнія адпачынкі пісалі на старонках Dziennik Gazeta Prawna.

эж

Канец танных рэйсаў. Наступіла падаражэнне авіябілетаў

17.06.2022 10:45
Непрыемны сюрпрыз чакае тых, хто плануе падарожнічаць паветраным шляхам. Квіткі каштуюць даражэй, чым месяц таму.

Адпачыць на польскай Балтыцы выходзіць даражэй, чым на цёплых марах

18.06.2022 07:11
Кошт адпачынку за мяжой з сакавіка ў сярэднім вырас на 6%, а на ўнутраным рынку – больш чым на 20%.

Польшча запрасіла ў ЕС 35 мільярдаў еўра на рэалізацыю Нацыянальнага плану адбудовы (НПА)

21.06.2022 15:16
У гэтым 24 мільярды еўра гэта субсідыі без вяртання.