Беларуская Служба

У Нідэрландах вугальныя электрастанцыі могуць зноў запрацаваць на поўную моц

22.06.2022 14:32
Дзякуючы аднаўленню працы вугальных электрастанцый, Нідэрланды будуць эканоміць у год два мільярды кубаметраў газу.
Węgiel wraca do łask
Węgiel wraca do łaskshutterstock/ Artur_Nyk

«Урад абвясціў аб павелічэнні вытворчасці энергіі на вугальных электрастанцыях, каб гарантаваць бяспеку паставак у будучую зіму», – надоечы заявіў міністр энергетыкі і клімату Нідэрландаў Роб Джэтэн, а яго словы цытуе польскі партал energetyka24.

«У сувязі з вайной ва Украіне неабходныя надзвычайныя захады», – казаў на прэс-канферэнцыі міністр Джэтэн, анансуючы, што вугальныя электрастанцыі змогуць «працаваць на поўную магутнасць» да 2024 года.

Гэта кардынальная змена папярэдняй палітыкі ўрада. Раней дзейнасць трох электрастанцый, якія вырабляюць энергію з вугалю, была абмежаваная да 35% ад іх магутнасцяў.

Дзякуючы аднаўленню працы вугальных электрастанцый, Нідэрланды будуць эканоміць у год два мільярды кубаметраў газу.

«Расія выкарыстоўвае газ як своеасаблівую зброю і з'яўляецца цалкам ненадзейным партнёрам», – заявіў журналістам міністр энергетыкі і клімату Нідэрландаў. Пры гэтым ён запэўніў, што краіне не хапае газу і рашэнне ўрада носіць прэвентыўны характар. Пра становішча на энергетычным рынку Галандыі пісаў польскі партал energetyka24.

эж

Польскія ўлады падрыхтавалі пакет падтрымкі для грамадзян, якія абаграваюць дамы вугалем

14.06.2022 11:45
Унутраная здабыча энергетычнага вугалю ў Польшчы сёлета павінна павялічыцца, прыкладна, на 1,5 мільёна тон, запэўніваюць улады.

Коксавы завод у Валбжыху, нягледзячы на ​​санкцыі, прадае ў Беларусь кокс

15.06.2022 13:55
Згодна з інфармацыяй, атрыманай выданнем «Gazeta Wyborcza», Валбжыхскі коксавы завод «Вікторыя» (WZK Victoria) гандлюе з беларускім заводам.