Беларуская Служба

Польшча павялічвае экспарт украінскага збожжа

28.06.2022 10:03
На тэрыторыі Украіны на экспарт чакаюць каля 30 мільёнаў тон збожжа.
Аўдыё
  • Польшча павялічвае экспарт украінскага збожжа
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.skyradar/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык паведаміў, што Польшча інтэнсіўна працуе над павелічэннем экспарту ўкраінскага збожжа. З-за блакады ўкраінскіх партоў расійскай арміяй Украіна не можа экспартаваць збожжа, у тым ліку, у Афрыку. Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) паведаміў, што на мінулым тыдні была пакліканая міжведамасная група, якая працуе з мэтай павелічэння патоку тавараў, у прыватнасці збожжа, у іншыя краіны:

- Мы павялічылі ўдвая колькасць грузавікоў, якія перасякаюць КПП у Кракаўцы. Гэта ўдалося шляхам змены арганізацыі руху і адкрыцця пяці дадатковых пунктаў афармлення. З сённяшняга дня на КПП «Дарагуск- Ягадын» (найбуйнейшы таварны КПП) мытнікі будуць афармляць выключна грузавікі і аўтобусы. Астатнія аўтамабілі і фургоны былі перанакіраваныя на іншыя памежныя пераходы.

Міхал Дворчык паведаміў, што для экспарту ўкраінскага збожжа будзе выкарыстоўвацца і чыгунка:

- Польская і ўкраінская чыгункі супрацоўнічаюць з мэтай максімальнага выкарыстання шырокай каляіны. Гаворка ідзе пра тое, каб украінскія вагоны эфектыўна ўязджалі на тэрыторыю Польшчы і далей на Захад. Мы таксама наладзілі там, дзе гэта толькі магчымае, перагрузку з украінскіх цягнікоў, на цягнікі, якія рухаюцца па вузкай каляіне ў напрамку Гданска і далей у Еўропу.

Кіраўнік Канцылярыі прэм’ера таксама запэўніў, што прыкладаюцца намаганні для падрыхтоўкі польскіх партоў да перагрузкі ўкраінскага збожжа.

Часовы павераны ў справах украінскай амбасады Алег Куц заявіў, што Украіна не плануе ніякіх кампрамісаў з Расіяй у гэтым пытанні:

- Ніякай альтэрнатывы, ніякіх дамоваў з агрэсарам, варварамі не можа быць, пакуль яны забіваюць невінаватых мірных жыхароў.

Украіна зʼяўляецца чацвёртым па велічыні экспарцёрам збожжа ў свеце. На яе тэрыторыі чакаюць на экспарт каля 30 мільёнаў тон збожжа, якое ўрад спрабуе вывозіць па сушы – аўтамабільным, чыгуначным і рачным транспартам.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Скрадзенае ўкраінскае збожжа трапляе ў Турцыю

21.06.2022 10:34
Вядомыя назвы кампаній і прозвішчы людзей, якія вывозяць, скрадзенае з поўдня Украіны збожжа ў Турцыю.

Расія выкрала не менш за 400 тысяч тон украінскага збожжа

26.06.2022 18:38
Страты сельскай гаспадаркі ад поўнамаштабнага ўварвання ўжо складаюць 4 мільярды 300 мільёнаў долараў.