Беларуская Служба

Расія выкрала не менш за 400 тысяч тон украінскага збожжа

26.06.2022 18:38
Страты сельскай гаспадаркі ад поўнамаштабнага ўварвання ўжо складаюць 4 мільярды 300 мільёнаў долараў.
Ілюстрацыя shutterstock.com/Elena Larina

З пачатку шырокамаштабнага ўварвання ва Украіну Расія вывезла з акупаваных украінскіх тэрыторый не менш за 400 тысяч тон збожжа. Аб гэтым праекце «Радыё Свабода» Крым.Рэаліі» заявіў першы намеснік міністра аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Тарас Высоцкі:

-На момант фактычнай акупацыі на гэтых тэрыторыях было каля паўтары мільёна тон збожжа, у сувязі з элеватарнымі рэестрамі. І мы атрымалі інфармацыю з тых тэрыторый ад украінцаў аб факце вывазу. Калі дадаць усе гэтыя кейсы каля 400 тысяч тон. Выразна казаць, што з пакінутым мільёнам тон мы зможам толькі пасля дэакупацыі.

Па дадзеных Цэнтра даследаванняў харчавання і землекарыстання Кіеўскай школы эканомікі (KSE Institute), дадаў прадстаўнік Мінаграпалітыкі, страты сельскай гаспадаркі ад поўнамаштабнага ўварвання ўжо складаюць 4 мільярды 300 мільёнаў долараў.

«Расія мэтанакіравана знішчае аграрную інфраструктуру» – адзначыў Тарас Высоцкі. Напрыклад, у чэрвені ў Мікалаеве расійскія войскі знішчылі другі па велічыні ва Украіне збожжавы тэрмінал.

эж

Скрадзенае ўкраінскае збожжа трапляе ў Турцыю

21.06.2022 10:34
Вядомыя назвы кампаній і прозвішчы людзей, якія вывозяць, скрадзенае з поўдня Украіны збожжа ў Турцыю.

Кіраўнік дыпламатыі ЗША: Расійская агрэсія азначае голад 40-50 мільёнаў чалавек

24.06.2022 20:13
У пятніцу ўрад Германіі арганізаваў міжнародную канферэнцыю, прысвечаную харчоваму крызісу, звязанаму з вайной ва Украіне.