Беларуская Служба

У Польшчы фіксуецца рэкордны ўраджай збожжавых

01.11.2022 09:40
Гэта дазволіць Польшчы захаваць пазіцыю трэцяга вытворцы збожжа ў Еўрасаюзе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Arcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле апошніх дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у 2022 годзе агульны ўраджай збожжавых у Польшчы (з улікам кукурузы) можа дасягнуць рэкорднага ўзроўню – амаль 36 мільёнаў тон, то бок складзе на 4 працэнты больш, чым у мінулым годзе. Гэта дазволіць Польшчы захаваць пазіцыю трэцяга вытворцы збожжавых у Еўрасаюзе, лічыць намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальны цэнтра падтрымкі сельскай гаспадаркі (поль. KOWR) Марцін Вроньскі.

У тым ліку на рэкордным узроўні Галоўнае статыстычнае ўпраўленне ацаніла ўраджай пшаніцы – амаль 13,5 мільёна тон. Гэта рост на 11 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам.

Адначасова ўраджай жыта можна быць меншым на амаль 2,4 мільёна тон, то бок на 5%. Ураджай ячменю – на 2,8 мільёна тон (на 6% менш), а ўраджай аўса можа знізіцца на 7 працэнтаў, то бок да 1,5 мільёна тон.

Паводле экспертаў сёлетні рост ураджаю, нягледзячы на меншыя пасяўныя плошчы, стаў магчымым дзякуючы добраму стану раслін пасля зімы і ападкам у трэцяй дэкадзе траўня 2022 года.

Добры ўраджай збожжавых у Польшчы дазваляе павялічыць экспарт. У ліпені-жніўні 2022 года, гэта значыць за першыя два месяцы бягучага сезона, краіна экспартавала рэкордную колькасць збожжавых – 1,8 мільёна тон, то бок на 84 працэнты больш, у параўнанні з мінулым годам. У асноўным гэта была пшаніца і кукуруза.

Польшча таксама імпартуе збожжа. Але ў той жа час экспарт збожжавых быў у тры разы большы за імпарт.

Цэны на збожжа як на сусветных біржах, так і ў Польшчы знаходзяцца на больш высокім узроўні, чым у папярэднія гады. Гэта звязанае з узброеным канфліктам ва Украіне і павелічэннем выдаткаў на вырошчванне ў сувязі з ростам коштаў на энерганосьбіты, паліва, угнаенні і сродкі аховы раслін. Усё гэта, паводле экспертаў, можа ўплываць на нестабільную цэнавую сітуацыю на рынку збожжавых у бліжэйшыя месяцы.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Недахоп збожжа ў свеце – шанец для польскіх фермераў

23.08.2022 10:01
Сёлета польскія фермеры намалоцяць больш за 32 мільёны тон збожжа, лічыць Міністэрства сельскай гаспадаркі.

«У польскіх элеватарах зараз менш за мільён тон украінскага збожжа»

23.08.2022 15:01
Міністр сельскай гаспадаркі кажа, што Польшча не атрымала аб’яцанай тэхнічнай дапамогі з Еўрасаюза.