Беларуская Служба

Даследаванне: Дыстанцыйная адукацыя акажа фатальны ўплыў на рынак працы

06.01.2023 13:01
Вынікі польскіх вучняў па шкале PISA, прыкладна, на 20-40 балаў горшыя, чым у дапандэмічны перыяд.
Здымак мае ілюстрацыйны характарTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прабелы ў ведах, выкліканыя дыстанцыйным навучаннем, з'яўляюцца праблемай не толькі для вучняў. У будучыні яны могуць моцна паўплываць на рынак працы і ВУП, папярэджваюць эксперты з Варшаўскага ўніверсітэта і Сусветнага банка ў справаздачы аб эканамічных наступствах закрыцця школаў падчас пандэміі, паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».

Паводле вынікаў даследаванняў, праведзеных ў рамках Міжнароднай праграмы па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў (PISA) у такіх галінах, як: матэматыка, разуменне прачытанага, натуральныя навукі, вынікі варшаўскіх вучняў – да пандэміі адных з лепшых у свеце, у 2021 годзе былі прыкладна на 20-40 балаў горшыя па шкале PISA, чым у дапандэмічны перыяд.

Гэта страта, якая эквівалентная прыкладна двум змарнаваным гадам навучання і гэта значна ніжэй, чым вынікі, атрыманыя вучнямі ў 2018 годзе.

Суаўтар даследавання з Варшаўскага ўніверсітэта Тамаш Гайдэровіч адзначае, што вельмі верагодна, у меншых гарадах і вёсках разрыў у адукацыі яшчэ большы. Механізм уздзеяння адукацыйнага разрыву на эканоміку і заробкі непасрэдна вынікае з падзення прадукцыйнасці працы.

Аўтары дакладу адзначаюць, што негатыўныя наступствы будзе мець і адукацыйная рэформа 2016 года, у выніку якой час агульнай для ўсіх адукацыі быў скарочаны на адзін год.

Мінадукацыі не пагаджаецца з такім радыкальным дыягназам, пастаўленым аўтарамі даследавання. «Міністэрства адукацыі і навукі прыняло шмат мер для змяншэння негатыўнага ўздзеяння пандэміі на навучэнцаў, напрыклад, праз дадатковыя гадзіны заняткаў, якія маглі праводзіць школы (у тым ліку адукацыйныя і спартыўныя мерапрыемствы), а таксама ў галіне пашырэння псіхалагічна-педагагічнай дапамогі», – чытаем у заяве прэс-сакратара Міністэрства адукацыі і навукі, якую цытуе «Dziennik Gazeta Prawna».

аз

Працаўнікі ў Польшчы рыхтуюцца да выклікаў 2023 года

06.01.2023 09:02
Паводле вынікаў апытання, 53 працэнты з іх хацелі б сёлета змяніць бягучую працу на іншую.