Дыстанцыйная і гібрыдная праца набываюць усё большае значэнне і многія кампаніі пачынаюць разглядаць іх як стандарт. Абедзве формы занятасці – гэта з аднаго боку шанец, а з другога – выклік, лічыць Rzeczpospolita.
Яшчэ некалькі гадоў таму дыстанцыйная праца выклікала вялікія сумневы, але пандэмія каранавіруса кардынальна змяніла сітуацыю. Паводле даследавання, праведзенага кампаніяй Hays Poland, у цяперашні час толькі 33 працэнты кампаній арыентуюцца выключна на стацыянарную мадэль занятасці.
Адной з пераваг дыстанцыйнай працы зʼяўляецца шырокі доступ да супрацоўнікаў, якіх не абмяжоўвае адлегласць. Больш за тое, даследаванні, праведзеныя Інстытутам Гэлапа, паказваюць, што дыстанцыйная праца можа мець станоўчы ўплыў на заангажаванне супрацоўнікаў, але толькі з адпаведнай прапорцыяй да поўнай занятасці.
Цікава, што магчымасць выконвання прафесійных абавязкаў цалкам дыстанцыйна ўсё часцей успрымаецца як перавага для прыцягнення лепшых спецыялістаў.
Rzeczpospolita дадае, што дыстанцыйная праца ўсё часцей становіцца стандартам у абʼявах аб працы.
аз