Буйное польскае хімічнае прадпрыемства Grupa Azoty падпісала новае камерцыйнае пагадненне з Compo Expert, у рамках якога значна пашыраецца прапанова ўгнаенняў Grupa Azoty, якія будуць распаўсюджвацца Compo Expert на замежных рынках, а ў прадуктовы партфель увойдуць усе азотныя і складаныя ўгнаенні, піша партал biznesalert.pl.
У рамках пашыранага супрацоўніцтва Compo Expert будзе прадаваць прадукцыю Grupa Azoty на замежных рынках, у канчатковым выніку праз сетку сваіх кампаній з гандлёвымі офісамі, размешчанымі ў 22 краінах і продажам ў больш чым 100 краінах, у першую чаргу ў Еўропе, а таксама ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, а таксама ў Афрыцы і Азіі.
«Моцная міжнародная пазіцыя Compo Expert падштурхоўвае нас да павелічэння маштабаў супрацоўніцтва на знешніх рынках. Я перакананы, што шырокая дыстрыбутарская сетка Compo Expert дазволіць Grupa Azoty эфектыўна выходзіць на новыя рынкі», – кажа старшыня праўлення Grupa Azoty Томаш Хінц.
«Пашырэнне прапановы ўгнаенняў Grupa Azoty, якія будуць распаўсюджвацца Compo Expert, з’яўляецца важным крокам у развіцці нашага існуючага супрацоўніцтва. Я не сумняваюся, што вопыт і разгалінаваная сетка продажаў Compo Expert будуць карысныя ў кантэксце развіцця аграбізнесу Grupa Azoty на замежных рынках», – заявіла ў сваю чаргу кіраўніца COMPO EXPERT GmbH Інга Мюлер.
У рамках падпісанага пагаднення таксама вызначаны сумесныя маркетынгавыя мерапрыемствы ў галіне ўгнаенняў і брэнда Grupa Azoty.
Compo Expert – вядучы міжнародны вытворца спецыяльных угнаенняў і біястымулятараў, якія прадаюцца ў 100 краінах свету. Кампанія прапануе ўгнаенні для вытворчасці садавіны, гародніны, а таксама палявых культур, зон адпачынку, грамадскіх зялёных насаджэнняў, а таксама дэкаратыўных раслін. Офісы кампаніі размешчаныя ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Еўропе, а таксама ў Афрыцы і Азіі. Вытворчасць вядзецца на заводах у ФРГ, Іспаніі, Бельгіі і Грэцыі.
Нагадаем, польская Grupa Azoty займае другое месца ў ЕС па вытворчасці азотных і складаных угнаенняў. У 2022 годзе кансалідаваны прадпрыемстваў Grupa Azoty ад продажаў дасягнуў 24,66 млрд злотых (каля 6 млрд злотых).
эж