Беларуская Служба

Рынак працы Беларусі імкліва губляе работнікаў. Гэта і адзін з бар'ераў для развіцця прадпрыемстваў

15.11.2023 10:42
Рэзкія змены на рынку працы, дасягнутая столь у працэсе аднаўленні эканомікі, залішне мяккая фінансава-манетарная палітыка як пагроза на будучыню. Такія асноўныя высновы з Маніторынг эканомікі Беларусі за тры кварталы бягучага года, які прадставілі даследчыкі BEROC.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Dzerkach Viktar / Shutterstock.com

Як паказвае онлайн-апытанне хатніх гаспадарак у гарадах, праведзенае ў кастрычніку, індэкс спажывецкай упэўненасці і яго кампаненты засталіся на ўзроўні папярэдняй хвалі. Прыкладна трэць чакаюць зменаў дабрабыту ў горшы бок. Разам з тым 42% апытаных лічаць, што сітуацыя не зменіцца. Гэта на 6 працэнтаў больш, чым было ў снежні 2021 года. Доля рэспандэнтаў, якая паведаміла аб скарачэнні даходаў, працягвае змяншацца – цяпер гэта 31%.


Доля рэспандэнтаў, якая паведаміла аб скарачэнні даходаў, працягвае змяншацца. Доля рэспандэнтаў, якая паведаміла аб скарачэнні даходаў, працягвае змяншацца.

Асноўнымі прычынамі падзення даходаў рэспандэнты называюць рост цэн і зніжэнне курсу беларускага рубля да замежных валют. Найперш пра зніжэнне заробкаў казалі прадстаўнік сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і IT-сферы.

Мае месца рост спажывецкага крэдытавання. Сярод рэспандэнтаў афармлялі крэдыт за апошнія паўгода 22/04%. З іх 37 працэнтаў лічаць, што аформіць крэдыт стала прасцей.

Эканаміст Віялета Панасевіч, прадстаўляючы даследаванне, звярнула ўвагу на структурныя змены сітуацыі на рынку працы: мінімальная колькасць рэспандэнтаў паведамляе аб страты працы кімсьці са знаёмых (11%), 43% паведамляюць пра недахопу кадраў. Сярод прычын, чаму не хапае работнікаў, апытаныя часцей за ўсё называлі наступныя: патэнцыйных работнікаў не задавальняе ўзровень заработнай платы, прапанаваная нагрузка, не хапае людзей з патрэбным стаўленнем да работы, з патрэбнай кваліфікацыяй, многія работнікі зʼязджаюць за мяжу.

Рост заработнай платы адзначылі 34 працэнты рэспандэнтаў.

Эканамічныя настроі і чаканні фірмаў

У верасні-кастрычніку 2023 г. было праведзена онлайн-апытанне ўласнікаў і топ-менеджараў 300 малых і сярэдніх кампаній, якія прапарцыйна прадстаўляюць прамысловасць, будаўніцтва, аптовы і раздробны гандаль, сферу паслуг.

Цікава, што апытаныя ацанілі бягучыя рызыкі вядзення бізнесу ў Беларусі на медыянным узроўні: 3.12 пунктаў з 5. Гэта значыць, што выклікі, напрыклад, санкцыі, парушэнне лагістычных ланцужкоў ды інш. перайшлі ў шэраг бягучых праблем, а новых істотных выклікаў пакуль не зʼявілася.


Рэспандэнты ацанілі бягучыя рызыкі вядзення бізнесу ў Беларусі на медыянным узроўні: 3.12 пунктаў з 5. Рэспандэнты ацанілі бягучыя рызыкі вядзення бізнесу ў Беларусі на медыянным узроўні: 3.12 пунктаў з 5.


Сярод барʼераў для развіцця часцей называлі наступныя:

  • Недахоп персаналу / кваліфікаванага персаналу, менеджменту
  • Недахоп магутнасцяў (абсталявання; сыравіны/матэрыялаў/камплектуючых);
  • Складанасці з пастаўкамі (разрыў вытворчых ланцужкоў, лагістыка);
  • Макраэканамічная нестабільнасць (ваганні валютнага курсу, інфляцыя);
  • Адміністрацыйнае рэгуляванне цэнаў.


Эканаміст Дзмітрый Харытончык адзначыў, што аднаўленчы рост эканомікі Беларусі пасля крызіснага правалу слабее і ўсё больш упіраецца «у столь».

Фізічныя абʼёмы экспарту і імпарту няўстойлівыя, а іх дынаміка адносна спрыяльная. Але ёсць вялікая нявызначанасць, як сітуацыя са знешнегандлёвымі сувязямі будзе развівацца далей. Стымулы для інвестыцый слабыя і няўстойлівыя. Пагаршэнне знешніх умоў стала трэндам, што паступова робіць больш уразлівай знешнюю пазіцыю эканомікі Беларусі і перспектывы макрастабільнасці. А набор унутраных дыспрапорцый і рызык шырокі і разрастаецца.

вх