Беларуская Служба

Еўрапейцы байкатуюць амерыканскія тавары. Ці палітыка Дональда Трампа прывядзе да доўгатэрміновай тэндэнцыі?

06.05.2025 13:07
Расчараванне еўрапейцаў у амерыканскім хаўрусніку нялёгка будзе змяніць, лічыць Еўрапейскі цэнтральны банк.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі цэнтральны банк занепакоены байкотам амерыканскіх тавараў у Еўропе. Паводле фінансавай установы, гэта можа стаць патэнцыйна «доўгатэрміновай тэндэнцыяй», паколькі спажыўцы «рашуча настроены адмовіцца ад амерыканскіх прадуктаў».



Пасля таго, як прэзідэнт Дональд Трамп вырашыў увесці тарыфы для гандлёвых партнёраў Амерыкі, еўрапейскія спажыўцы, здаецца, не жадаюць купляць тавары з ЗША. Нават кампанія McDonald's назірае зніжэнне колькасці кліентаў, а Tesla, якая належыць дарадцу Дональда Трампа і буйному спонсару ягонай перадвыбарчай кампаніі - Ілану Маску, падвяргаецца байкоту, вынікам якога з’яўляюцца рэальныя страты. Продажы кетчупу Heinz і чыпсаў Lays падаюць, а ў Швецыі ўладальнікі Tesla пачалі наклейваць на свае аўтамабілі наклейкі са словам «Ганьба», паведамляе газета New York Times.

Расчараванне еўрапейцаў у амерыканскім хаўрусніку нялёгка будзе змяніць

У Даніі спажыўцы арганізоўваюць кампаніі ў Facebook, каб байкатаваць амерыканскія тавары. У сакавіку мясцовая сетка дысконтных крамаў Netto стала пазначаць еўрапейскія тавары зорачкай, каб дапамагчы кліентам адрозніць іх ад амерыканскіх. Гэта было зроблена ў адказ на запыты кліентаў, якія скардзіліся, што падчас пакупак цяжка хутка знайсці інфармацыю пра вытворцу.

«Расчараванне еўрапейцаў у амерыканскім хаўрусніку нялёгка будзе змяніць. Даследаванне Еўрапейскага цэнтральнага банка паказвае, што нават калі на амерыканскія тавары, якія прадаюцца ў Еўропе, будуць уведзены 5-працэнтныя тарыфы, то еўрапейцы ўсё роўна гатовыя іх ігнараваць», - лічыць газета New York Times.



Напрыклад, дацкая група ў Facebook, якая заклікае да байкоту амерыканскіх тавараў, налічвае ўжо 95 000 чалавек. Ейныя члены дапамагаюць адзін аднаму вызначыць, што насамрэч вырабляецца ў Амерыцы.

аз

Цана золата б’е рэкорды. Каштоўны метал можа каштаваць нават 3,5 тысяч долараў за ўнцыю

22.04.2025 17:06
Золата лічыцца найлепшым капіталаўкладаннем у цяжкія часы.

Цэны на нафту падаюць — самы вялікі абвал за апошнія гады

30.04.2025 16:13
Гэта можа стаць выклікам для нафтавых кампаній і бюджэтаў краін, залежных ад экспарту нафты.