Уладальнікі грузатранспартных кампаній пратэстуюць і просяць дапамогі прэм'ер-міністра. Прычынай іх незадаволенасці з'яўляюцца прапанаваныя пастановы ЕС у сферы сацыяльнага забеспячэння кіроўцаў грузавікоў. Яны звяртаюць увагу на тое, што кіроўцы, якія перавозяць грузы ў розныя краіны, будуць падпадаць пад страхоўку тых жа краін.
Старшыня Асацыяцыі транспарту і лагістыкі Мацей Вроньскі (Maciej Wroński), кажа, што гэта будзе выклікаць праблемы і блытаніну.
— Калі кіроўца кожны год будзе падлягаць іншай сістэме сацыяльнага забеспячэння, то, перш за ўсё ўзнікнуць праблемы звязаныя з тым, што ў многіх сістэмах для атрымання правоў на стаж дзейнічаюць іншыя правілы. У некаторых сістэмах патрэбна плаціць узносы паўгода, часам год, а часам больш, каб набыць поўныя правы. У выніку, калі кіроўцы давядзецца мяняць сістэму сацыяльнага забеспячэння кожны год, то можа аказацца, што вадзіцель не мае права на кампенсацыю ў выпадку аварыі.
Прафсаюз аўтаперавозчыкаў мяркуе, што даходы польскай кампаніі сацыяльнага забеспячэння ZUS скароцяцца на некалькі мільярдаў злотых у год. Больш за тое, супрацоўнікам давядзецца гадамі змагацца за свае правы ў замежных установах. Таму перавозчыкі звярнуліся да прэм’ер-міністра Дональда Туска з просьбай аб неадкладных дзеяннях.
— Мы хочам, каб палітычнымі дзеяннямі затрымаць гэты шкодны заканадаўчы працэс, або карэктаваць яго належным чынам. У прапанаваных вырашэннях ёсць таксама зручныя кіроўцам правілы, аднак спрэчныя неабходна мяняць.
Польская транспартная галіна, якая займаецца міжнароднымі перавозкамі, налічвае каля трохсот тысяч чалавек і з'яўляецца адной з найбуйнейшых у Еўропе.
IAR/яс