Беларуская Служба

Урад Польшчы распачаў планаванне другой АЭС

30.05.2025 11:24
Згодна з праектам абнаўлення Праграма развіцця ядзернай энергетыкі Польшчы, для другой АЭС выбар канкрэтнай лакацыі запланаваны на 2026 год, атрымання экалагічнага дазволу і завяршэнне даследаванняў — на 2028 год.
Ілюстрацыйны здымакImage by Markus Distelrath from Pixabay/CC0

У чэрвені павінны пачацца перамовы з суб’ектамі, якія патэнцыйна зацікаўлены ва ўдзеле ў будаўніцтве другой польскай атамнай электрастанцыі, — паведаміў ўпаўнаважаны ўрада Польшчы ў справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Войцех Врона, якога цытуе партале energetyka24.com.

Партнёры для другой электрастанцыі павінны быць абраныя праз конкурсную працэдуру. «Мы будзем размаўляць з усімі, хто зацікаўлены: з французамі, амерыканцамі, канадцамі, карэйцамі і іншымі — усім дашлём запрашэнні і ў ходзе дыялогу вызначым, што магчыма», — патлумачыў урадавы ўпаўнаважаны.

Паводле яго, у наступным годзе ўрад павінен атрымаць зваротную інфармацыю ад патэнцыйных інвестараў, і, магчыма, у тым жа годзе будзе абвешчаны інвестар другой электрастанцыі, які ўжо правядзе падрабязны дыялог з патэнцыйнымі пастаўшчыкамі з мэтай канчатковага выбару. Пакуль не вызначана, хто стане інвестарам, але гэта можа быць дзяржаўная кампанія PEJ — інвестар першай атамнай электрастанцыі, — адзначыў Врона.

Абноўлены Праграма развіцця ядзернай энергетыкі Польшчы  разгядае Бэлхатув і Конін у якасці прыярытэтных месцаў для будаўніцтва другой станцыі, а таксама Паланец і Казеніцэ — як рэзервовыя варыянты. Урадавы ўпаўнаважаны падкрэсліў, што на гэтых месцах цяпер працуюць вугальныя электрастанцыі, якія належаць, у тым ліку, кампаніям PGE і Enea. 

Згодна з праектам абнаўлення Праграма развіцця ядзернай энергетыкі Польшчы, для другой АЭС выбар канкрэтнай лакацыі запланаваны на 2026 год, атрымання экалагічнага дазволу і завяршэнне даследаванняў — на 2028 год. Дазвол на будаўніцтва павінен быць выдадзены ў 2031 годзе, а самі працы па ўзвядзенні першага энергаблоку маюць распачацца ў 2032-годзе. Завяршэнне будаўніцтва і запуск першага блока плануецца на 2040 год, а двух наступных — на 2041–2042 гады.

эж

Атамная энергетыка: пагроза ці панацэя?

26.04.2025 10:01
26-го красавіка, ужо 39 год таму, адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Можна сказаць, што гэта была адным з галоўных здарэнняў, якое паставіла пад пытанне атамную энергетыку. Нават цяпер працягваецца дыскусія адносна таго, ці патрэбны людзям мірны атам, ці гэта занадта небяспечна.