На польскім фінансавым рынку чакаюцца вялікія змены – PZU і Pekao плануюць стварыць новую страхавую і фінансавую групу. Кампаніі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Чакаецца, што новая група будзе створаная ў сярэдзіне наступнага года.
Эканаміст Марэк Зубэр(Marek Zuber) адзначыў, што ў апошнія гады зліццё фінансавых структур – распаўсюджаны працэс у свеце:
- Трэба памятаць, што абедзве кампаніі кантралююцца дзяржавай. Такім чынам, узнікне буйная дзяржаўная структура – кантраляваная дзяржавай, то бок і палітыкамі. У Іспаніі, Францыі, Германіі, Нарвегіі – гэтая стабільнасць, паводле мяне, значна большая. Я ўвогуле не з’яўляюся прыхільнікам дзяржаўнай уласнасці, але калі так будзе, то павінен быць нейкі элемент захавання стратэгіі групы незалежна ад таго, хто кіруе краінай. Гэта насамрэч мой самы вялікі сумнеў наконт гэтага зліцця.
У сваю чаргу з пункту гледжання тэндэнцый і выклікаў, эксперт праблем не бачыць:
- Тым больш, што новы суб’ект – хоць буйны, будзе дзейнічаць на фінансавым і страхавым рынках, на якіх у Польшчы шмат канкурэнтаў. Гэта не кампанія ORLEN – манапаліста на польскім рынку. У гэтым выпадку элемент канкурэнтнасці на польскім рынку ёсць.
Абодва суб’екты захаваюць сваю ідэнтычнасць, адметнасць і аперацыйную аўтаномію ў сваіх сферах бізнесу, гэтак жа, як яны шмат гадоў працавалі ў рамках Групы PZU. Аднак новую групу ўзначаліць банк, а не страхавальнік.
Група, створаная пасля зліцця абедзвюх кампаній, стане адной з найбуйнейшых фінансавых установаў у Еўропе. Ейныя магчымасці фінансавання патрэб польскіх сем'яў і кампаній, у тым ліку развіцця стратэгічных для эканомікі сектараў, значна павялічацца.
IAR/аз