Беларуская Служба

Польшча — у тройцы лідараў па аб’ёмах марскога гандлю ў ЕС

28.08.2025 09:06
У 2023 годзе праз парты ЕС у межах кароткай марской навігацыі прайшло 1,6 млрд тон грузаў — Гданьск трапіў у тройку лідараў.
  ( )
Гданьскі порт (на фота) сярод еўрапейскіх лідараў па пераваленаму танажу Kacper Kowalski/www.portgdansk.pl

Паводле найноўшых дадзеных Еўрастату за 2023 год, праз асноўныя парты Еўрапейскага Саюза ў рамках кароткай марской навігацыі прайшло каля 1,6 мільярда тон тавараў. У параўнанні з 2022-м гэта азначае падзенне на 5,4%, паведамляе партал forsal.pl

Найбольш загружаным портам Еўропы застаецца Ратэрдам у Нідэрландах, дзе перавалена 159 мільёнаў тон фрахту. На другім месцы апынуўся бельгійскі порт Антверпен-Бруге з паказчыкам у 119 мільёнаў тон. Замыкае тройку лідараў порт у Гданьску, праз які прайшло 61 мільён тон грузаў.

Асаблівую ўвагу экспертаў прыцягнула дынаміка росту. Найбольшы скачок зафіксаваны ў італьянскім порце Таранта — больш як на 50% у параўнанні з 2022 годам. У Гданьску аб’ём перавалкі павялічыўся больш як на 40%, што з’яўляецца адным з найвышэйшых тэмпаў у Еўропе. Для параўнання, порт Генуя паказаў рост на 13,5%.

Еўрастат тлумачыць, што кароткая марская навігацыя (Short Sea Shipping, SSS) — гэта транспартаванне грузаў на адносна невялікія адлегласці. У еўрапейскай статыстыцы пад гэты тэрмін падпадаюць перавозкі паміж партамі ўнутры ЕС, а таксама з партамі геаграфічнай Еўропы, якія знаходзяцца ў басейнах Міжземнага і Чорнага мораў.

Такім чынам, Польшча ўпэўнена замацоўваецца сярод лідараў еўрапейскай марской лагістыкі, а Гданьск становіцца адным з ключавых вузлоў кароткага марскога гандлю.

эж


Калумбійцы даганяюць беларусаў. Расце доля замежных работнікаў у польскай эканоміцы

26.08.2025 13:01
Такім чынам адбываецца нягледзячы на зніжэнне колькасці, выдадзеных дазволаў на працу.