Паводле звестак Міністэрства клімату і аховы навакольнага асяроддзя, цяпер у абарачэнні ў Польшчы знаходзіцца амаль 100 тысяч бутэлек і банак, якія ахоплены сістэмай дэпазіту (з адмысловай паметкай – рэд.), з якіх больш за дзве тысячы прайшлі ўжо ўвесь цыкл дэпазітнай сістэмы.
Хоць поўная эфектыўнасць сістэмы дэпазіту будзе ацэненая праз год, то змены ўжо бачныя, пераконвае намеснік міністра клімату і аховы навакольнага асяроддзя Аніта Савіньска (Anita Sowińska):
- Аператары паведамляюць, што 12 вытворцаў ужо ўвялі сваю першую ўпакоўку з сімвалам дэпазіту (гэта прастакутнік са стрэлкамі, унутры якога выразна пазначана, колькі складае залог –рэд.). Ад аператараў мы ведаем, што на рынку ёсць амаль 100 000 такіх упаковачных адзінак. Таксама ведаем, што прыблізна 45 000 пунктаў продажу ў Польшчы ўжо падпісалі пагадненні аб сістэме дэпазіту.
Віцэ-міністр таксама распавяла пра перавагі сістэмы дэпазіту для крамаў, вытворцаў і кліентаў:
- Перавага для кліентаў, несумненна, заключаецца ў тым, што ім не трэба турбавацца аб тым, у якую краму вярнуць бутэльку. Ім не трэба несці бутэльку ў тую ж краму, дзе яны купілі напой. І, вядома, той факт, што гэтая сістэма не патрабуе чэкаў – усё гэта перавагі, як для кліентаў, так і для развіцця самой сістэмы дэпазіту ў Польшчы.
Пакуль дэпазітныя сістэма распаўсюджваецца на алюмініевыя банкі аб'ёмам да аднаго літра і пластыкавыя бутэлькі абʼёмам да 3 літраў, за якія залог складзе 50 грошаў, а таксама на шматразовыя шкляныя бутэлькі абʼёмам да 1,5 літра, за якія залог складзе 1 злоты.
Залог за некаторыя віды ўпакоўкі быў уведзены ў Польшчы 1 кастрычніка бягучага года. У будучыні ўлады плануюць пашырыць яго на іншыя віды ўпакоўкі.
IAR/аз