Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За шэсць гадоў палякі 24 мільёны разоў скарысталіся паслугай «Запісацца на прыём у падатковую інспекцыю»

17.11.2026 12:30
У ацэнцы Міністэрства фінансаў, паслуга дазваляе кліентам зэканоміць час, а чыноўнікам — лепш арганізаваць працу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

У панядзелак споўнілася шэсць гадоў з моманту запуску паслугі «Запісацца на прыём у падатковую інспекцыю». За гэты час падаткаплацельшчыкі скарысталіся згаданай паслугай 24 мільёны разоў, паведаміла Міністэрства фінансаў.

— З моманту запуску паслуга карыстаецца вялікай папулярнасцю. Кліенты цэняць, перш за ўсё, магчымасць запісацца на прыём у зручны для іх час, адсутнасць чэргаў, а таксама хуткае і прафесійнае абслугоўванне. Гэтае рашэнне дазваляе кліентам лепш арганізоўваць свой час, а чыноўнікам — працу, — заявіла міністэрства ў прэс-рэлізе.

Як паведаміла згаданая крыніца, з 1 студзеня па 31 кастрычніка 2026 года кліенты ўжо запісаліся на прыём у падатковую інспекцыю амаль 3,5 мільёна разоў.

— У гэтым годзе сярэдні час апрацоўкі справы падчас наведвання падатковай інспекцыі склаў 18 хвілін і 9 секунд, што сведчыць аб тым, што планаванне сустрэч дазваляе эфектыўна і бесперабойна абслугоўваць кліентаў, — чытаем у паведамленні.

Запісацца на прыём можна нават за 21 дзень раней. Зрабіць гэта можна праз вэб-сайт recepcja.podatki.gov.pl, на eUrząd Skarbowy (eUS). Можна таксама патэлефанаваць на гарачую лінію Нацыянальнай падатковай адміністрацыі або запісацца непасрэдна ў падатковай інспекцыі.

Чыноўнікі нагадваюць, што тыя, хто запісаўся раней, маюць прыярытэт. Таму ў выпадку наведвання без папярэдняга запісу час чакання на прыём можа быць даўжэйшым.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі