Надоечы Мазавецкі ваявода падпісаў дамову, датычную датавання будаўніцтва і рамонту дарог у Мазавецкім ваяводстве. Грошы паступяць з урадавага дарожнага фонду.
Гаворка ідзе агулам пра 150 мільёнаў злотых (больш за 35 мільёнаў еўра), якія будуць прызначаныя на рэалізацыю больш чым 70 праектаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра будаўніцтва новых участкаў, пашырэнне праязной часткі існуючых дарогаў і абнаўленне іх паверхні.
Мазавецкі ваявода Канстанты Радзівіл (Konstatny Radziwiłł) падкрэсліў, што дарогі лакальнага значэння адыгрываюць вельмі важную ролю для мясцовых жыхароў. Ён адзначыў, што некаторыя інвестыцыі зводзяцца да будаўніцтва кароткіх участкаў дарогаў, якія палепшаць штодзённае жыццё грамадзян.
У прыватнасці, у рамках заключанай дамовы больш за 50 мільёнаў злотых (амаль 12 мільёнаў еўра) на будаўніцтва і рамонт дарогаў атрымае Астралэнцкі павет (powiat ostrołęcki). Гаворка ідзе пра тры ўчасткі дарогаў агульнай працягласцю больш за 40 кіламетраў. Гэта дарога паміж вёскамі Нова Весь (Nowa Wieś) і Баранава (Baranowо), участак дарогі ў гміне Кадзідла (Kadzidło) і дарога ад вёскі Ласковец (Laskowiec) да вёскі Трошын (Troszczyn).
Паводле прадстаўнікоў мясцовых уладаў, згаданыя інвестыцыі маюць вялікае значэнне для развіцця сялянскіх гаспадарак і мясцовай прамысловасці.
Агулам урадавае фінансаванне ў Мазовіі ахопіць рамонт і пашырэнне 215 кіламетраў дарог.
аз