Паводле Міністэрства фінансаў, з кожным годам у кашальках палякаў застаецца ўсё болей грошай. Гаворка ідзе пра наяўны даход, гэта значыць суму даходу без уліку падаткаў і збораў.
Паводле міністэрства, цягам двух гадоў сярэдні наяўны даход для сям'і з двума дзецьмі вырас на больш за 2 тысячы еўра (з 90 тысяч да 100 тысяч злотых). У наступным годзе гэтая сума павінна вырасці на чарговыя 2 тысячы еўра.
Паводле віцэ-міністра фінансаў Лешака Скібы (Leszek Skiba), на павелічэнне даходаў польскіх сем'яў паўплывала, між іншым, добрая эканамічная сітуацыя і ўвядзенне падатковых ільгот і сацыяльных праграм.
- Гэта, перш за ўсё, вынік росту зарплатаў і іншых паказчыкаў, якія ўплываюць на рост эканомікі. Гэта таксама прыклад таго, што эканамічная сітуацыя мае станоўчы характар, дарэчы, нягледзячы на ўсе дрэнныя прагнозы. З другога боку, гаворка ідзе таксама пра паніжэнне падаходнага падатку і пашырэнне сацыяльнай праграмы „500+” таксама на першае дзіця ў сям’і.
Паводле Міністэрства фінансаў, павелічэнне даходаў датычыць таксама пенсіянераў. У параўнанні з мінулым годам сярэдні чысты даход хатняй гаспадаркі ў складзе двух пенсіянераў павялічыўся на 3 тысячы злотых (больш за 704 еўра). Міністэрства адзначае, што гэта эфект павелічэння і выплаты дадатковых сродкаў.
аз