Беларуская Служба

Польскія кампаніі ўжо рыхтуюцца да адбудовы Украіны

06.05.2022 09:01
З пачатку канфлікту да Польска-украінскай гандлёва-прамысловай палаты (PUIG) далучылася не менш за 40 польскіх кампаній.
Wojna na Ukrainie. ONZ podała bilans zabitych cywilów
Wojna na Ukrainie. ONZ podała bilans zabitych cywilówShutterstock/Drop of Light

Усё больш польскіх кампаній, якія хочуць паўдзельнічаць у адбудове Украіны, звяртаюцца ў Польска-уркіанскую гандлёвую палату, піша ў пятніцу выданне Puls Biznesu.

Газета нагадвае, што старшыня Еўрапейскай Камісіі Урсула фон дэр Лэйен ў сераду прыгадвала прапанову плана аднаўлення для Украіны пасля заканчэння расійскай агрэсіі. Пакет дапамогі павінен пацягнуць за сабой велізарныя інвестыцыі ў краіну, накіраваныя на задавальненне самых надзённых патрэбаў і правядзенне неабходных рэформаў. Польскія кампаніі ўжо рыхтуюцца да ўдзелу ў рэканструкцыі Украіны, наладжваючы больш цесныя адносіны з суседам.

З пачатку канфлікту да Польска-украінскай гандлёва-прамысловай палаты (PUIG) далучылася не менш за 40 польскіх кампаній. «Безумоўна, адной з прычын з'яўляецца зацікаўленасць ва ўдзеле ў аднаўленні Украіны пасля вайны», –кажа  намеснік старшыні праўлення Палаты Дарыюш Шымчыха, якога цытуе Puls Biznesu. Да вайны членамі Польска-украінскай гандлёва-прамысловай палаты былі каля 220 кампаній, у тым ліку каля 160 польскіх гаспадарчых субʼектаў.

Puls Biznesu піша, што ў апошні час Палата прымае дзве-тры кампаніі штодня, сярод іх шмат будаўнічых фірмаў.

эж

Больш за 100 тысяч бежанцы з Украіны знайшло працу ў Польшчы

05.05.2022 10:14
Усё большая колькасць украінскіх бежанцаў знаходзіць працу ў Польшчы. Амаль палова з іх выконвае простую працу.

Польшча і Украіна падпісалі важны дакумент аб падтрымцы ў сферы бяспекі і абароны

05.05.2022 19:52
Гэта дакумент аб падтрымцы ў сферы бяспекі і абароны, але падрабязнасці не раскрываюцца.