Крэмль усё мацней закручвае гайкі, піша Dziennik Gazeta Prawna. Умоўны лідар апазіцыі Аляксей Навальны, які ў нядзелю трапіў у шпіталь з падазронымі сімптомамі, вярнуўся ўчора ў арышт. У нядзелю ў палітыка здарылася моцная алергічная рэакцыя ў арышце, дзе ён адбывае 30 дзён за парушэнне прынцыпаў арганізацыі грамадскіх акцый. Самы распазнавальны апазіцыйны палітык заклікаў да незарэгістраванага пратэсту пад маскоўскай ратушай у абарону 57 кандыдатаў у мясцовых выбарах, якім адмовілі ў рэгістрацыі. Прычынай адмовы былі нібыта парушэнні падчас збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў.
У афіцыйныя тлумачэнні не паверылі прыхільнікі Аляксея Навальнага. Яго асабістую лекарку Анастасію Васільеву не пусцілі да палітыка, а прыхільнікаў, якія збіраліся пад шпіталем, затрымлівалі. Не выключаецца, што алергічная рэакцыя можа быць эфектам уздзеяння невядомай хімічнай субстанцыі.
У гэтым кантэксце згадваюцца спробы атручання Віктара Януковіча, Аляксандра Літвіненкі, ці Сяргея Скрыпаля. Прэс-служба Навальнага паведамляе, што ў палітыка ніколі раней ні на што не было алергіі.
Расійская паліцыя затрымала 1373 чалавекі. Учора адбываліся суды над часткай з затрыманых. Расійскі следчы камітэт распачаў крымінальную справу за выкарыстанне сілы ў дачыненні да паліцыі з боку аднаго з пратэстоўцаў.
«Дэманстрацыйная жорсткасць, намер запужвання і пакарання», – так падзеі ў Маскве пракаментаваў Ілля Шабліньскі з Рады па правах чалавека пры прэзідэнце Уладзіміры Пуціне.
ав