Беларуская Служба

Лукашэнка: Я не аддам Беларусь

06.12.2019 14:15
У суботу пасля сустрэчы лідараў Беларусі і Расіі стане вядома, ці дойдзе да падпісання дамовы аб інтэграцыі абедзвюх дзяржаваў.
Аляксандр Лукашэнка PAP/EPA/NIKOLAI PETROV /BELTA /POOL

Напярэдадні падпісання пагаднення аб „глыбокай інтэграцыі” Беларусі з Расіяй Аляксандр Лукашэнка абяцае, што не аддасць Беларусь нікому. „Я не хачу перакрэсліваць тое, што я рабіў з вамі, з народам - я стварыў суверэнную, незалежную дзяржаву”, - запэўніваў кіраўнік Беларусі.

Аднак, як будзе праходзіць працэс інтэграцыі не вядома. Праекты гэтак званых дарожных мапаў, над якімі працавалі прадстаўнікі Масквы і Мінска, прыхоўваюцца ў таямніцы. Сакрэтныя планы абодвух лідараў выклікаюць сумневы, як у Беларусі, так і ў свеце, паведамляе Вацлаў Радзівіновіч у выданні Gazeta Wyborcza.

У апошні аўторак беларускія апазіцыянеры заклікалі міжнародную супольнасць абараняць суверэнітэт Беларусі, які, паводле іх, апынуўся пад пагрозай.

Масква ужо больш за год настойвае на паглыбленне інтэграцыі і шантажуе Мінск павышэннем цаны на нафту і газ, што можа прывесці да банкруцтва Беларусі.

На якія саступкі будзе вымушаны пайсці Лукашэнка стане вядома ў суботу пасля кансультацыяў з Уладзімірам Пуціным у Сочы. Пасля гэтых размоваў стане ясна, ці ў нядзелю адбудзецца падпісанне дамовы з Расіяй, паведамляе Gazeta Wyborcza.

аз