Усё, што было самым важным падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы, засталося за зачыненымі дзвярыма. Гульня працягваецца. Крэмль змагаецца за Беларусь, а Лукашэнка – за сваю пазіцыю ў ёй, канстатуе Анджэй Пачобут на старонках выдання Gazeta Wyborcza.
Крэмль гуляе ў Беларусі ўласную шахматную партыю. Пасля прайграных прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Лукашэнка, які быў „каралём” раптам стаў „ферзём”. У шахматах, гэта моцная фігура, але часта трэба ёю ахвяраваць, каб выйграць партыю.
На працягу дзесяцігоддзяў Аляксандр Лукашэнка быў адзіным партнёрам Масквы ў адносінах з Беларуссю. Для Крамля такая сітуацыя была камфортнай. Па-першае, на постсавецкай прасторы, і асабліва, калі гаворка ідзе пра аўтарытарныя рэжымы, Крэмль пазбягае кантактаў з апазіцыяй і традыцыйна робіць акцэнт на супрацоўніцтва з урадавай элітай, якая ў Беларусі надзвычай кансалідаваная і арыентавана на Лукашэнку.
Па-другое, Уладзімір Пуці, якога фарміравала праца ў КДБ, аддае перавагу закулісным перамовам з апаратчыкамі. Тут справа простая. Не дэмакратыя, не выбары, не грамадскія рухі, а закуліснае пагадненне з наймацнейшымі прадстаўнікамі наменклатуры можа пакласці канец беларускаму крызісу.
Беларускі народ у гэтым сцэнары можа атрымаць маленькі падарункаў у выглядзе часовага прагрэсу ў галіне правоў чалавека і гэта ўсё.
На працягу многіх гадоў Крэмль уважліва сачыў за тым, што адбываецца ў Беларусі і першы зразумеў, што папулярнасць беларускага кіраўніка падае. Захад змагаўся за палітычны дыялог з Лукашэнкам, адмовіўшыся ад падтрымкі апазіцыі, а Крэмль распачаў крокі, накіраваныя на фарміраванне арганізаванай прарасійскай базы ў беларускім грамадстве.
У Беларусі з'явіліся незалежныя ад Лукашэнкі грамадскія арганізацыі, якія арганізавалі прарасійскае святкаванне Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а іх члены насілі стужкі Св. Георгія. У 2019 годзе яны сабралі тысячы ўдзельнікаў на несанкцыянаваным шэсці „Бессмяротны полк”. Гэта быў доказ таго, што Лукашэнка ўжо не з'яўляецца адзіным партнёрам для Крамля, і што Расія шукае дадатковую падтрымку ў грамадстве.
Спробы Крамля падтрымаць прарасейскія арганізацыі на самой справе не былі накіраваны супраць Лукашэнкі, а проста дапаўнялі традыцыйныя кантакты. Пра гэта сведчыць факт, што пасля прэзідэнцкіх выбараў, калі ў краіне пачаліся хвалі забастовак і пратэстаў, члены прарасійскіх арганізацыі знялі георгіеўскія стужкі, узялі ў рукі афіцыйныя сцягі Беларусі і пайшлі на акцыі падтрымкі Лукашэнкі.
Уладзімір Пуцін, Сяргей Лаўроў і Дзмітрый Пяскоў дружна выказваюцца пра тое, што ў Беларусі трэба рэфармаваць Канстытуцыю, а Лукашэнка павінен пачаць дыялог з народам і арганізаваць прэзідэнцкія, парламенцкія і мясцовыя выбары.
Аднак праблема ў тым, што гаворка не ідзе пра дэмакратыю, правы чалавека і сумленныя выбары. Патрабуючы ад Лукашэнкі зменаў у Канстытуцыі, Расія хоча рэформы палітычнай сістэмы ў Беларусі. Крэмль хоча росту ролі ўрада, парламента і магутнай прарасійскай партыі з прадстаўнікамі на ўсіх узроўнях улады і з вядучымі чыноўнікамі ў сваіх шэрагах. Гэта, у сваю чаргу, азначае аслабленне Лукашэнкі і фактычнае ўмацаванне пазіцыі наменклатуры, якая замест Лукашэнкі стане партнёрам Крамля, канстатуе Анджэй Пачобут на старонках выдання Gazeta Wyborcza.
аз