Беларуская Служба

Якую ролю ў вырашэнні беларускага пратэсту мае АБСЕ?

19.01.2021 14:47
Паводле Паўла Латушкі дыялог наладжаны АБСЕ з'яўляецца лепшай гарантыяй мірнага вырашэння беларускага крызісу.
Аўдыё
  • АБСЕ можа дапамагчы ў вырашэнні канфлікту рэжыму і народу.
   2021  -
Прэзідэнт АБСЕ на 2021 год - міністр замежных справаў Швецыі Ан ЛіндэOSCE/MFA Sweden/Kristian Pohl

Нідэрландскі інстытут міжнародных адносінаў Клінгендэйл арганізаваў вебінар, прысвечаны Беларусі і таму, чаго можам чакаць у 2021 годзе. Суарганізатарамі былі пасольствы Польшчы і Літвы ў Нідэрландах. Сярод удзельнікаў і адмыслоўцаў былі таксама прадстаўнікі дыпламатычных ведамстваў краін Еўропы – чальцоў АБСЕ. Адзін з гледачоў у пэўны момант задаўся пытаннем, чаму ў справе Беларусі заходнія арганізацыі не спрабуюць кансультавацца з Крамлём?

-Чаму не ўключыць больш актыўна прэзідэнта Пуціна ў гэтую справу? Мы ўсе свядомыя, што хаця ён не ўпраўляе краінай, ён можа прад'явіць нейкі ўплыў на сітуацыю ў Беларусі. Чаму АБСЕ не спрабуе мабілізаваць расейскага партнёра з мэтай вырашэння сітуацыі. І чарговае пытанне: чаму не ўключыць расейскага прэзідэнта ў дзеянні ЕЗ. Гэта не павінна быць такой вялікай стратай. Кожны ведае, што калі ён хоча нечага дасягнуць, можа быць вельмі эфектыўным, таму чаму прынамсі не спрабаваць?

На гэтае пытанне адказаў кіраўнік Усходняга дэпартаменту польскага міністэрства замежных справаў Ян Хофмакль. Ён падрабязна растлумачыў, чаму міжнародныя арганізацыі не павінны звяртацца да трэціх краін у спробе вырашыць праблемы іншай, фармальна нязвязанай са справай, краіны. Адзначыў, што былі спробы скантактавацца з беларускім самаабвешчаным прэзідэнтам, аднак яны не ўдаліся. Нягледзячы на тое, мы АБСЕ не павінна разглядаць Пуціна як «другі кантакт» у справе:

-Я хачу толькі падзякаваць за гэты ўдар за тое, што мы не супрацоўнічаем з Пуцінам. Я хачу толькі звярнуць увагу на тое, што мы хочам падтрымліваць незалежную, суверэнную і дэмакратычную Беларусь. І гэтыя тры словы, для мяне, абазначаюць, што любая краіна-чалец АБСЕ ці ЕЗ у першую чаргу павінна звяртацца да Беларусі і то Беларусі прапанаваць свае паслугі, сваю дапамогу. Мы гэта зрабілі. Нагадаю, што прэмʼер-міністр Рама з Албаніі, які быў у 2020 годзе прэзідэнтам АБСЕ перш чым гэтую пасаду пераняла Швецыя, спрабаваў скантактавацца з Аляксандрам Лукашэнкам прапануючы сваю ролю як медыятара. Па другое, Швецыя зрабіла тое ж, і я тут трошкі адкрыю кулуары АБСЕ, Аляксандр Лукашэнка не ўзяў трубку. Таму, можа так здарыцца, што мы будзем вымушаны пазваніць у Маскву, але гэта б абазначала, што мы прымаем магчымасць інтэрвенцыі трэцяй краіны ва ўнутраныя справы Беларусі. Мы хочам, каб так не здарылася, таму мы мы адрасуем усе свае ініцыятывы Лукашэнцы і яго рэжыму, а не трэцяму баку. Я веру, што АБСЕ – цудоўная платформа, таму што чальцом яе зʼяўляецца Расія. На роўных правах. І гэта абазначае, што Беларусь і расія маюць такія самыя правы, як кожны іншы чалец.

Пытанне магчымага ўплыву Расіі, АБСЕ ды іншых прадстаўнікоў міжнародных арганізацый разглядзеў таксама Павел латушка. Ён падкрэсліў, што зараз не час рашаць ці Беларусь павінна ісці ў еўрапейскім або расейскім напрамку. Беларусы пакуль змагаюцца за сябе, а на палітычныя рашэнні, на дыпламатычным узроўні прыйдзе час пазней:

-Зараз не час геапалітычных рашэнняў для Беларусі. Мы не выступаем сёння за тое, каб быць з ЕЗ або з РФ. Мы змагаемся за прынцыпы, за стандарты дэмакратыі і правоў чалавека. Гэта агульная пазіцыя беларускага грамадства. Гэта не пазіцыя дэмакратычнага руху ці апазіцыі. Гэта кансэнсус дасягнуты грамадствам. Але людзі канешне патрабуюць рэакцыі ад расейскіх партнёраў. Хочуць яны надалей падтрымліваць рэжым або супрацоўнічаць з дэмакратычным грамадствам. І гэта выглядае як вялікае неразуменне сітуацыі расейскімі палітыкамі, бо калі яны будуць весці дыялог толькі з Лукашэнкам, аднаго дня яны могуць страціць усё. На сённяшні дзень мы бачым некалькі магчымасцяў: наладзіць дыялог з удзелам ЕЗ, Расіяй, можа ЗША на аснове платформы АБСЕ, бо ўсе гэтыя краіны – чальцы АБСЕ. Другая магчымасць – дыялог пад кіраўніцтвам Расіі, але тут канешне ўзнікае пытанне гарантый. Беларускі дэмакратычны рух жадае гарантый дыялогу з удзелам АБСЕ ў такой сітуацыі.

Якім будзе новае прэзідэнцтва Швецыі ў АБСЕ – даведаемся толькі праз год. Аднак ужо ведаем, што арганізацыя плануе надалей працаваць у напрамку забеспячэння дэмакратычнага ладу і захавання правоў чалавека ў краінах-чальцах арганізацыі. У сваім звароце з нагоды пачатку прэзідэнцтва міністр замежных справаў Швецыі Ан Ліндэ заявіла, што «Канфлікты і крызісы ў рэгіёне АБСЕ, такія як сітуацыя, якую мы назіраем у Беларусі, ва Украіне, а таксама ўзрослая напружанасць вакол Нагорнага Карабаха патрабуюць пастаяннай агульнай увагі нашай арганізацыі. Гэта, натуральна, будзе ў нашым парадку дня ў пачатку года».

Альберт Ежы Вяжбіцкі