Беларуская Служба

Польшча не спыняе змагацца супраць Nord Stream 2

24.02.2021 15:02
Падчас паседжання Камітэта па прамысловасці, даследаваннях і энергетыцы еўрадэпутаты абвінавацілі Еўракамісію ў бяздзейнасці.
Аўдыё
  • Польшча не спыняе змагацца супраць Nord Stream 2.
Nord Stream 2
Nord Stream 2By Bair175 - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25732789

Падчас учорашняга паседжання Камітэта па прамысловасці, даследаваннях і энергетыцы Еўрапейскага парламента еўрадэпутаты раскрытыкавалі будаўніцтва газаправода Nord Stream 2. Яны звярнулі ўвагу на тое, што праект трэба спыніць, паколькі ён шкодны для еўрапейскай энергетычнай бяспекі. Яны таксама абвінавацілі Еўракамісію ў адсутнасці дзеянняў па гэтай справе.

Праціўнікі Nord Stream 2 робяць у сё магчымае, каб спыніць згаданы праект. Шматразова па гэтай справе яны звярталіся да нямецкіх уладаў, але безвынікова.

Еўрадэпутат і былая кіраўнічка польскага ўраду Бэата Шыдла (Beata Szydło) падкрэсліла, што неаднаразовыя запэўніванні ўрада Германіі, што Nord Stream 2 - гэта эканамічны праект, які абсалютна не мае нічога агульнага з палітыкай, гэта хлусня з самага пачатку:

- Гэта палітычны праект, які наносіць удар па еўрапейскай салідарнасці. Падваенне магутнасці існуючага спалучэння Nord Stream з Расіі ў Германію ў абыход Украіны павялічыць эканамічны і палітычны ўплыў Расіі на рэгіён. Праект не толькі пагражае еўрапейскай салідарнасці, але гэта таксама бяспецы паставак. Акрамя таго, забяспечвае дадатковыя даходы Расіі, паслабляючы эфект еўрапейскіх санкцый супраць гэтай краіны.

Таму паводле былой кіраўнічкі польскага ўрада неабходна спыніць шкодную інвестыцыю.

„Рэалізацыя праекта Nord Stream 2 стане вялікім правалам палітыкі ЕС, у прыватнасці, энергетычнай палітыкі Еўрасаюза”, - пераконваў у сваю чаргу еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі (Jacek Saryusz-Wolski). Ён прывёў шматлікія крытычныя галасы адносна  нямецка-расійскай інвестыцыі. У прыватнасці ён назваў недастатковую дыверсіфікацыю крыніц або маршрутаў перадачы, парушэнне прынцыпу салідарнасці, пра які гаворыць дамова аб ЕС, пагрозу энергетычнай бяспецы ЕС, экспарт карупцыі з Расіі, рэальную пагрозы бяспецы рэгіёну і ўсяго кантынента і ўзнагароджванне Расіі замест пакарання яе санкцыямі.

Падчас учорашняга паседжання Камітэта па прамысловасці, даследаваннях і энергетыцы Еўрапейскага парламента слова ўзяў таксама былы прэм'ер-міністр Польшчы Ежы Бузэк (Jerzy Buzek). Ён пераконваў, што будаўніцтва Nord Stream 2 трэба спыніць. У сваю чаргу, калі будаўніцтва газаправода калі-небудзь будзе завершанае, то яно павінна цалкам адпавядаць новай газавай дырэктыве ЕС.

Ён падкрэсліў, што як дакладчык Еўрапарламента можа запэўніць, што ў Еўрапарламенце няма і не будзе згоды абыходзіць права:

- Nord Stream 2 – гэта пастка, накіраваная супраць энергетычнай бяспецы Еўрасаюза і яго салідарнасці. Таму праект павінен быць спынены. А, калі будаўніцтва газаправода калі-небудзь будзе завершанае, то яно павінна цалкам адпавядаць новай газавай дырэктыве ЕС. Хай ніхто не спадзяецца на нашую наіўнасць. У Еўрапарламенце няма і не будзе згоды абыходзіць гэтае права.

Ежы Бузэк запэўніў, што газ важны з пункту гледжання палітыкі „Еўрапейскага зялёнага курсу”, але ён не можа быць мостам паміж грашыма еўрапейскіх спажыўцоў і рэжымам, які атручвае грамадзян і акупуе суседзяў.

Паводле дадзеных расійскай кампаніі „Газпром”, якая з’яўляецца галоўным інвестарам Nord Stream 2, будаўніцтва  трубаправода  завершанае ў 94 працэнтах.
Трубаправод складаецца з дзвюх нітак, кожная з якіх мае прыблізна 1 230 кіламетраў даўжыні. Трубаправод павінен штогод транспартаваць 55 млрд кубаметраў прыроднага газу з Расіі ў Германію па дне Балтыйскага мора.

Супраць будаўніцтва газаправода рэзка супрацьстаяць Польшча, Украіна, краіны Балтыі і ЗША. Крытыкі даказваюць, што праект павялічыць залежнасць Еўропы ад расійскага газу і пашырыць уплыў Крамля на еўрапейскую палітыку.

Будаўніцтва газаправода падтрымліваюць Германія, Аўстрыя і шэрагам іншых краін ЕС. У суботу ў Вашынгтоне паведамілі, што на гэтым этапе Дзярждэпартамент ЗША не прыме рашэння аб увядзенні новых санкцый супраць удзельнікаў праекта Nord Stream 2. У санкцыйны спіс была ўнесена толькі баржа-трубаўкладчык „Фартуна” і яе расійскі ўладальнік KWT-Rus.

Як паведамляе агенцтва Bloomberg, якое апублікавала інфармацыю па гэтым пытанні на падставе заявы Дзярждэпартамента ЗША, новая амерыканская адміністрацыя не прыняла рашэння аб увядзенні санкцыяў супраць нямецкіх і заходнееўрапейскіх кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце будаўніцтва расійскага газаправода, каб не канфліктаваць з Берлінам.

Паводле аналізу, апублікаванага ў сераду агенцтвам эканамічнай выведкі Бруселя Eurointelligence. Адміністрацыя Джо Байдэна фактычна капітулявала па справе  газаправода.

„Дзярждэпартамент ЗША пераканаў сам сябе, што існуе элегантнае вырашэнне праблемы Nord Stream 2. Ён прадставіў у Кангрэсе даклад, у якім падтрымлівае існуючыя санкцыі супраць 18 кампаній, у асноўным расійскіх, але ўводзіць мараторый на новыя санкцыі. Адміністрацыя заяўляе, што захоўвае за сабой права ўвесці новыя санкцыі ў любы час, але замест гэтага хоча працягваць закулісную дыпламатыю”, - паведамляе Eurointelligence, канстатуючы, што гэта трыумф нямецкіх перамоўцаў.

Мараторый на санкцыі дазволіць Германіі і Расіі паскорыць завяршэнне будаўніцтва  газаправода, у прыватнасці правесці сертыфікацыю бяспекі, падкрэсліваюць эксперты.

„Фактычная капітуляцыя адміністрацыі Байдэна таксама азначае канец звышпартыйнага кансэнсусу ў Кангрэсе ЗША. Рэспубліканцы абвінавачваюць адміністрацыю Байдэна ў тым, што яна дзейнічала супраць волі Кангрэса і пагражала бяспецы ЗША, падтрымліваючы залежнасць Еўропы ад расійскіх энерганосьбітаў”, - гаворыцца ў даследаванні.  

Паводле інфармацыі Eurointelligence, канцлер Германіі і Міністэрства замежных спраў разглядаюць дзіўны крок адміністрацыі Байдэна як жэст, які дэманструе нежаданне паглыбляць крызіс ва ўзаемных адносінах паміж Вашынгтонам і Берлінам.

„Злучаныя Штаты Амерыкі, верагодна, не да канца разумеюць, што наўрад ці яны атрымаюць што-небудзь канкрэтнае ўзамен ад Германіі. Як толькі пачне паступаць газ, нельга будзе санкцыянаваць расійскі экспарт нафты і газу. Германія не падтрымае ЗША па пытанні Кітая, які з’яўляецца для яе найбуйнейшым экспартным рынкам”, - канстатуе агенцтва эканамічнай выведкі Бруселя Eurointelligence.

Нагадваем, Nord Stream злучыў Расію з Германію 10 гадоў таму. Труба праходзіць па дне Балтыйскага мора. Зараз завяршаецца праца над другой ніткай газаправода.

аз