Беларуская Служба

Чаму Лукашэнка называе Пуціна «старэйшым братам»

27.02.2021 07:02
«Цяпер ён дэманструе сваё падданства адносна ўладара Крамля, хоць раней гуляў з Масквой, пагражаючы набліжэннем з Захадам».
Aleksander Łukaszenka i Władimir Putin
Aleksander Łukaszenka i Władimir PutinPAP/EPA/KREMLIN HANDOUT

Штодзённая газета Polska The Times таксама закранае тэму Беларусі. Так, яе прадстаўнік размаўляе з журналістам і дзеячам польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі Андрэем Пачобутам. Ён мяркуе, што калі б не падтрымка сілавых ведамстваў, то рэжым Лукашэнкі даўно б перастаў існаваць. «Атмасфера ў Беларусі вельмі панурая. У дзяржаўных і недзяржаўных СМІ шмат інфармацыі пра пратэсты. Гэта, безумоўна, негатыўным чынам уплывае на беларускі народ», – гаворыць Пачобут.

Ён зазначае, што ў Беларусі ўжо мала хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. А рэжым ведаючы, што ён у пройгрышы, шукае паратунку ў Масквы. «Цяпер Лукашэнка называе Пуціна «старэйшым братам». Так ён ніколі не гаварыў. У папярэднія гады падчас сустрэчы яны размаўлялі як роўны з роўным, на што ўвагу канцэнтравала рэжымнае тэлебачанне. Цяпер ён дэманструе сваё падданства адносна ўладара Крамля, хоць раней гуляў з Масквой, пагражаючы набліжэннем з Захадам», – кажа Пачобут.

Журналіст таксама зазначае, што, нягледзячы на тое, што пратэсты пакуль здуліся, працэс зменаў запушчаны і рана альбо позна – можа праз год, а можа праз пяць гадоў, – рэжым Лукашэнкі рухне. Пратэставыя рухі ўзурпатар хоча падавіць сілай, але гэта не прынясе жаданых вынікаў у доўгатэрміновай перспектыве. Нават прыхільнікі Лукашэнкі дасканала разумеюць, што апошніх выбараў ён не выйграў. Больш за тое, эканамічная сітуацыя краіны трагічная, а разлічваць на чарговыя пазыкі з Расіі не прыходзіцца. І такі стан рэчы дае зразумець, што змены пачаліся і дарогі назад ужо няма, чытаем на старонках газеты Polska The Times.

вс

здымак архіўны