Беларуская Служба

Польскія моладзевыя арганізацыі ладзяць тыднёвую канферэнцыю пра Беларусь

24.05.2021 07:03
6 дзён і больш за 40 экспертаў выступяць на канферэнцыі Bielweek.
Аўдыё
  • Эксперты будуць дыскутаваць пра беларускую сітуацыю з мілітарнага, дыпламатычнага і культурнага пункту гледжання.
    24  29
Беларускі тыдзень адбудзецца з 24 па 29 траўняарганізатары мерапрыемства

24 траўня пачынаецца буйная канферэнцыя польскіх моладзевых арганізацый па Беларусі. На працягу тыдня мы зможам паслухаць даклады экспертаў у шматлікіх галінах і іх меркаванне на сітуацыю ў Беларусі. У нас гутарка з адным з суарганізатараў, сустаршынёй «Форуму маладых дыпламатаў» Янам Пабісякам.

 

Прывітанне Ян! Раскажы нам пра ініцыятыву, што такое Bielweek, што на ім будзе адбывацца?

 

- Bielweek, або інакш беларускі тыдзень – гэта мерапрыемства, якое «Форум маладых дыпламатаў» арганізуе разам з фондам «Напісаць усход», «Незалежным задзіночаннем студэнтаў» ды «Платформай публічнай дыпламатыі» з Украіны. Bielweek ставіць на мэце: нагадаць пра жудасную сітуацыю ў Беларусі, якая пачалася амаль год таму. Хочам нагадаць пра тое, што адбываецца пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020, з якіх рэпрэсіі ўзмацніліся. Што вылучае гэтае мерапрыемства - гэта тое, што мы не хочам падыходзіць да пратэстаў, ці агульна да Беларусі, з перспектывы адной галіны жыцця, а паглядзець на яе міждысцыплінарна. Таму ў рамках беларускага тыдня арганізуем пяць тэматычных дзён пра: абарончасць, дыпламатыю, грамадства, прававую сістэму, культуру і тоеснасць. Усё будзе працягваццца з 24 па 28 траўня, а закончыцца студэнцкай канферэнцыяй у суботу 29 траўня. З прычыны пандэміі ўсё адбываецца анлайн. І, як не дзіўна, гэта дапамагло нам запрасіць больш экспертаў, чым звычайна. Іх будзе больш за 40 чалавек з розных краін. Дыскусіі будуць весціся па-польску, англійску і расійску.

 

А чаму вы вырашылі зрабіць гэта на працягу ўсяго тыдня, а не напрыклад у адзін ці два дні?

 

-Мы вырашылі, што калі хтосьці захацеў бы быць з намі ўвесь дзень і ўжывую глядзець дыскусіі, то мы, як студэнты, ведаем, як цяжка ўтрымаць увагу цягам усяго дня. Таму мы вырашылі праводзіць сустрэчы цэлы тыдзень. Па-другое, гэта дазволіла нам запрасіць больш экспертаў, якім адпавядае дадзены, а не іншы дзень. Дадаткова, хочам стварыць атмасферу, каб кожны жадаючы далучыўся ў любы момант і потым змог вярнуцца да мерапрыемства, да пытання, якое яго цікавіць. Заахвочваем канешне прысутнічаць ва ўсіх дыскусіях, але ведаем, што такі графік дапаможа тым, хто цікавіцца выбранай тэмай па Беларусі , а няма дастаткова часу, каб слухаць усе размовы.

 

Вы расказалі трошкі пра вектары дыскусій, але калі б маглі наблізіць канкрэтныя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца? І ці можаце сказаць, якія эксперты будуць удзельнічаць на канферэнцыі?

 

-Калі казаць пра тэмы, то будзем размаўляць пра прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі, неабходнасць эканамічных рэформаў, абмяркуем пытанне тоеснасці беларусаў, ролю беларускай мовы, заканадаўчыя рэформы, правы чалавека, тое што можна зрабіць на дыпламатычным узроўні для Беларусі, паразмаўляем пра прэзідэнцкі крызіс, будучыню рэвалюцыі, пра якую ўжо шмат не разважаюць. Калі казаць пра прозвішчы экспертаў, я пакуль не буду іх называць, але ёсць сярод іх былыя міністры, кіраўнікі і рэктары ўніверсітэтаў, якія даследуюць прастору за нашай усходняй мяжой, журналісты, рэпарцёры і, што важна для нас, моладзевыя актывісты. Хочам закрануць тэму рэпрэсій супраць студэнтаў. Будуць таксама актывісты, грамадскія дзеячы, праваабаронцы і навукоўцы з лепшых польскіх універсітэтаў.

 

Тады ў мяне, здаецца, засталося самае важнае пытанне для зацікаўленых. Як далучыцца? Дзе назіраць за дыскусіямі і ці можна будзе задаваць пытанні экспертам?

 

-Дыскусіі будуць адбывацца на Зуме. Будзем іх трансліраваць у Фэйсбуку на профілях арганізатараў і яны будуць у выглядзе мадэраванай дыскусіі, бо паводле нас, гэта цікавей, чым чарговыя выступы адмыслоўцаў. Мадэратарамі будуць чальцы арганізацый, што ладзяць мерапрыемства, каб захаваць гэты моладзевы элемент. Можна будзе да нас далучыцца ў сацсетках праз мерапрыемства «Bielweek» і будзе магчымасць задаваць пытанні ў каментарах, якія мадаратар перадасць панэлістам. Кожная дыскусія будзе працягвацца 90 хвілін. Будуць дзве дыскусіі за дзень, пры чым раздзелены ў часе настолькі, што гэта не павінна быць праблемай, каб удзельнічаць у абедзвюх. Канферэнцыя ў суботу таксама адбудзецца ў сацсетках. Сама ідэя такая, каб як мага больш людзей далучылася, знайшла гэтае мерапрыемства, каб у нас была шырокая аўдыторыя.

 

Ці вы думаеце, што такія канферэнцыі могуць нешта змяніць у беларускай сітуацыі? Чаму яны важныя?

 

-Свет ў адзін момант не зменім, але тое, што падобнае мерапрыемства можа змяніць – гэта зацікаўленне людзей нанава беларускай тэмай. Яно таксама скіравана да маладых – то-бок будучых лідараў грамадства. Дадаткова, яно можа заахвоціць задумацца пра сітуацыю, бо ў выпадку Беларусі назіраецца канфлікт паміж рэалістамі, людзьмі, якія папярэджваюць перад вялікімі зменамі, а тымі, хто хоча ўцягнуць Беларусь у зону ўплываў Захаду. Эксперты, у тым ліку замежныя, дапамогуць паглядзець на справу шырэй, не толькі з польскага пункту гледжання, і пазнаёміцца з меркаваннямі з усяго свету. Гэта дазволіць зразумець асновы некаторых поглядаў на справу. Эксперты дапамогуць аўдыторыі пазнаёміцца з інфармацыяй, якая паступае не толькі ад СМІ, але і ад людзей, якія займаюцца Беларуссю штодзённа, пры чым у розных галінах. Такое мерапрыемства можа павялічыць зацікаўленне палякаў да айцішнікаў, студэнтаў, актывістаў - беларусаў, якія былі вымушаны з’ехаць у Польшчу. І, магчыма, дзякуючы гэтаму мерапрыемству, людзі захочуць дапамагчы ім.

 

Нашым суразмоўцам быў адзін з суарганізатараў канферэнцыі Bielweek, сустаршыня «Форуму маладых дыпламатаў» Ян Пабісяк. За канферэнцыяй можна будзе назіраць 24-29 траўня ў Фэйсбуку на профілях арганізатараў.


Альберт Ежы Вяжбіцкі