Беларуская Служба

Палітолаг пра «Паўночны паток 2»: Невядома, чаго Байдэн зможа дасягнуць саступкамі Маскве і Берліну

06.06.2021 14:39
«Паўночны патоку 2» стаў выдатнай лакмусавай паперкай, па якой можна сачыць за сілай заангажавання ЗША ў справы краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а ў выпадку вырашэння беларускага крызісу гэта мае вырашальнае значэнне.
Аўдыё
  • У эфіры Польскага радыё публіцыст і філосаф Лукаш Кабешка выказаў меркаванне, што геастратэгічнае становішча Польшчы ў апошнім часе змянілася, але не толькі, дзякуючы кардынальнай змене ў падыходзе Белага дома да «Паўночнага патоку 2»
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/Bernd Wüstneck

Напрыканцы траўня стала вядома, што Злучаныя Штаты Амерыкі не збіраюцца ўводзіць больш жорсткія санкцыі супраць нямецка-расійскага газаправода Nord Stream 2. Амерыканскі лідар лічыць, што паколькі будаўніцтва газаправода амаль завершана, а абмежаванні могуць удараць па трансатлантычных адносінах, санкцыі немэтазгодныя.

«Будаўніцтва Nord Stream 2 з'яўляецца праявай вялікай геапалітычнай гульні Расіі і Нямеччыны», – заявіў прэсавы сакратара польскага ўрада Пётр Мюлер, спасылаючыся на тое, што санкцый ЗША супраць Nord Stream 2 не будзе.

Напрыканцы траўня Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў у дакладзе Кангрэсу, што змяніў сваю ранейшую пазіцыю і скасаваў санкцыі супраць кампаніі Nord Stream 2, якая будуе другую частку гэтага трубаправоду з Расіі ў Нямеччыну праз дно Балтыйскага мора, і ягонага дырэктара, былога афіцэра Штазі і аднаго з «сяброў» Пуціна Матыяса Варніга. Дзяржаўны дэпартамент ЗША матываваў гэта «меркаваннямі нацыянальнай бяспекі».

У сваю чаргу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што «санкцыі супраць» Nord Stream 2 «будуцьконтрпрадуктыўнымі». Амерыканскі лідар таксама яшчэ раз падкрэсліў, што быў «супраць пачатку» праекту нямецка-расійскага газаправода. Ён дадаў, што саюзнікі ЗША ў Еўропе «вельмі добра ведалі яго пазіцыю з гэтай нагоды».

«Справа не ў самой пастаўцы газу, а ў тым, як яна адбываецца. Ідэя заключаецца ў тым, каб абысці краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, каб быць незалежнымі ад гэтых краін, калі гаворка ідзе пра транзіт газу ў Заходнюю Еўропу, а гэта памяншае бяспеку Польшчы і тая інфармацыя, якая зʼяўляецца на міжнароднай арэне, вядома, трывожная і дрэнная, бо гэты газаправод мае тыпова палітычны характар», – сказаў прадстаўнік урада Польшчы Пётр Мюлер.

У эфіры Польскага радыё публіцыст і філосаф Лукаш Кабешка выказаў меркаванне, што геастратэгічнае становішча Польшчы ў апошнім часе змянілася, але не толькі, дзякуючы кардынальнай змене ў падыходзе Белага дома да «Паўночнага патоку 2»

-Напэўна апошнія выказванні прэзідэнта Джо Байдэна з’яўляюцца для нас, асцярожна кажучы, пэўным расчараваннем. Асабліва гэта выклікана тым, што падчас першых двух месяцаў прэзідэнцтва Байдэна з Белага дому паступалі пэўныя сігналы, што перазагрузкі адносінаў з Расіяй хутчэй за ўсё не будзе, што на «Паўночны паток 2» будуць накладзеныя новыя санкцыі. Але як бачым па гэтым пытанні наступіла імклівае змена палітыкі, для Польшчы склалася некарысная сітуацыя.

Асабліва гэта праяўляецца на фоне сітуацыі з Беларуссю, бо зараз добра бачна, што мы не маем дзейсных механізмаў ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Дасяжны выключна інструмент санкцый Еўрапейскага Звязу, але яны нават паўплываць на яго не могуць, гэта толькі механізм стрымлівання, а не ціску. Суверэнныя магчымасці Польшчы ў гэтым кірунку вельмі абмежаваныя. Нават колішнія намаганні розных кіроўных груповак Польшчы выканаць перазагрузку адносінаў з Лукашэнкам ні да чога не прыводзілі. Я тут маю на ўвазе намаганні цяперашняга кіроўнага лагера ў Польшчы наладзіць дыялог з Мінскам, пачынаючы з 2016 года. Добра памятаем, як старшыня Сенату Карэчўскі ездзіў у Мінск, але аналагічныя намаганні адбываліся і значна даўней, калі на чале польскага ўраду стаяў Дональд Туск. Лукашэнка разумее толькі мову сілы, калі санкцыі моцна кранаюць асабіста яго.

У гэтым шырокім геапалітычным кантэксце апошнія крокі адміністрацыі ЗША не абяцаюць нічога добрага. Магчыма пасля таго, як Масква ўнесла ЗША ў спіс непрыязных дзяржаў у Белым доме вырашылі, што сітуацыя зайшла занадта далёка і вырашылі нейкім чынам акруціць яе назад. Невядомым застаецца, ці Байдэн зможа дасягнуць нечага істотнага такімі саступкамі ў непасрэдных стасунках з Масквой, а таксама ў пасярэдніх, як згаданае вышэй становішча Беларусі. На жаль зараз гэта гучыць не вельмі добра, але пытанне застаецца адкрытым. Паглядзім, як справа будзе развівацца ў бліжэйшай будучыні.

У сваю чаргу галоўны рэдактар выдання «Gazeta Polska Codzienne», якая справядліва лічыцца друкаваным тылам кіроўнай партыі «Права і справядлівасць», Томаш Сакевіч лічыць, што магчымае перафарматаванне адносінаў на на лініі ЗША-ФРГ пакуль не прадугледжвае паслабленне НАТА на ўсходніх межах альянсу:

-Пакуль няма падстаў лічыць, што непасрэдныя жэсты Вашынгтону ў стасунку да Берліну, і пасярэднія ў стасунку да Масквы, маюць ваеннае вымярэнне. Пакуль не бачна намеру Амерыкі паслабіць абаронны парасон над Усходняй Еўропай. Пакуль заўважныя жэсты толькі ў гаспадарчым вымярэнні. Яны сапраўды маюць геапалітычнае значэнне, але менавіта ў кантэксце міру, у кантэксце гандлю.

Мне здаецца, што ключавым тут з’яўляецца стасунак да Кітаю. Нямеччына ажыццявіла спробу знайсці агульную мову з Пекіна падчас змены адміністрацыі ў Злучаных Штатах. Байдэн цяпер намагаецца ўсялякім чынам выцягнуць ФРГ з гэтых дамоўленасцей. Пакуль ён дае ім «Паўночны паток», невядома, што ён дасць потым. Думаю, што пакуль Байдэн абмяжоўваецца красамоўнымі жэстамі, а не рэальнымі крокамі. Сапраўдная небяспека можа з’явіцца толькі тады, калі цягам бліжэйшых тыдняў з Белага дому прагучаць дэкларацыі змяншэння вайсковай прысутнасці амерыканцаў ва Усходняй Еўропе. Такі крок сапраўды быў бы вельмі небяспечны.

Як вынікае з розных меркаванняў экспертаў, «Паўночны патоку 2» стаў выдатнай лакмусавай паперкай, па якой можна сачыць за сілай заангажавання ЗША ў справы краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а ў выпадку вырашэння беларускага крызісу гэта мае вырашальнае значэнне.

Слухайце аўдыё! 

эж