Беларуская Служба

Пасля Крыма час на Беларусь

16.06.2021 13:07
Уладзімір Пуцін рыхтуе наступную анексію.
Уладзімір Пуцін PAP/EPA/MAXIM BLINOV/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

На працягу многіх гадоў Беларусь была краінай, якая арбітуе вакол Масквы, але захоўвае здольнасць супрацьстаяць магутнаму партнёру, ствараючы важную буферную зону паміж НАТА і Расіяй. Аднак цяпер Мінск аддаляецца ад Захаду, а такія дзеянні, як выкраданне Рамана Пратасевіча з самалёта Ryanair альбо пастаянныя атакі на Польшчу ў дзяржаўных СМІ, могуць стаць прадвеснікам будучай анексіі Беларусі. Калі б такім чынам сапраўды адбылося, перад НАТА ўзнікла б шэраг новых пагроз, а Польшча магла б стаць мэтай узмоцненых расійскіх правакацый. Якую форму інтэграцыі выбярэ Пуцін? Чаму анексія можа адбыцца менавіта зараз і з якімі пагрозамі давядзецца сутыкнуцца Польшчы?, адказаць на гэтыя пытанні паспрабаваў Радаслаў Дутчак у выданні Gazeta Wyborcza.

У Пуціна ёсць два варыянты інтэграцыі з Беларуссю. Мяккая анексія азначае, што ў Беларусі будуць размешчаны расійскія войскі, і такім чынам Лукашэнка страціць кантроль над дзяржавай. Крэмль атрымае большы доступ да ўсходняга флангу НАТА, а расійскія сілы акружаць з абодвух бакоў Сувальскі перашыек.

Жорсткая анексія, гэта значыць фактычнае ўключэнне Беларусі ў склад Расіі – магчымы сцэнар, але не вельмі верагодны ў бліжэйшай будучыні, хоць некаторыя крокі ў гэтым напрамку ўжо зробленыя.

У любым выпадку для Пуціна канчатковай мэтай з'яўляецца фактычная анексія Беларусі. Інтэграцыя – гэта велізарны прапагандысцкі поспех і канчатковае забеспячэнне мяжы з усходнім флангам НАТА.
У той жа час ёсць некалькі прычын, па якіх Масква наўрад ці вырашыцца на такі крок у бліжэйшы час. Пасля нядаўняга эканамічнага крызісу Беларусь патрабуе глыбокіх рэформаў і гіганцкіх сродкаў, і таму яна будзе вялікім цяжарам для расійскага бюджэту. Інтэграцыя таксама можа прывесці да далейшых санкцый супраць Расіі. Больш за тое, анексія, верагодна, выкліча сурʼёзныя пратэсты большай часткі беларускага насельніцтва. Пуцін таксама павінен улічваць меркаванне расійскіх грамадзянаў.

Паводле аўтара артыкула, самае разумнае рашэнне для Пуціна – ажыццявіць мяккую анексію і зрабіць далейшыя крокі ў нявызначанай будучыні. Расейцы змогуць размясціць на тэрыторыі Беларусі свае сілы, а Лукашэнка падрыхтуе глебу для рэальнай інтэграцыі.

Антызаходняя рыторыка Мінска ў спалучэнні з правакацыйнымі дзеяннямі аслабляе надзеі беларусаў на магчымасць прыпынення паміж Усходам і Захадам. У гэткай сітуацыі фактычная анексія Беларусі пачне зʼяўляцца адзінай альтэрнатывай, канстатуе Радаслаў Дутчак у выданні Gazeta Wyborcza.

аз