Беларуская Служба

У крызісе на беларуска-польскай мяжы вялікую ролю адыграла псіхалагічная і дэзінфармацыйная дзейнасць

15.09.2021 11:28
Знаёмім чытачоў з поглядам на міграцыйны крызіс Вітольда Рэпэтовіча на партале defence24.pl.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Увядзенне надзвычайнага становішча ў памежнай зоне з Беларуссю было неабходным, нягледзячы на тое, што абмежаванне даступнасці СМІ ў дэмакратычнай дзяржаве заўсёды супярэчлівае, нават ва ўмовах вайны. З іншага боку, спецыфіка дзеянняў, прынятых у выніку гібрыднай атакі, ускладняе прыцягненне да адказнасці грамадзян краіны, якая вядзе атаку, якія свядома падтрымліваюць гэтыя дзеянні, піша Вітольд Рэпэтовіч на партале defence24.pl.

Псіхалагічная і дэзінфармацыйная дзейнасць, у прыватнасці штучна створаны крызіс пад Уснажам Гурным, адыгрывае ключавую ролю ў дэмаграфічным нападзе на Польшчу, які адбываецца ўжо месяц. Засяроджванне ўвагі на 30 мігрантах, размешчаных у Беларусі каля мяжы з Польшчай, было накіравана на высмейванне атакаванай краіны, якая нібыта баіцца «некалькіх паміраючых бежанцаў».

Defence24.pl піша, што перш за ўсё, мэтай было стварэнне ілжывага ўяўлення аб сітуацыі мігрантаў, якія павінны былі бегчы ад талібаў з Афганістана, ратуючы жыццё, а потым апынуцца ў руках бяздушнай памежнай службы Польшчы, якая жорстка катавала і марыла голадам «бежанцаў». Варта яшчэ раз падкрэсліць, што гэты вобраз не меў нічога агульнага з рэальнасцю, і ўсё больш фактаў сведчаць аб тым, што група ва Уснажы з самага пачатку супрацоўнічала з беларускімі службамі.

Пра гэта сведчаць, між іншым высновы польскіх службаў аб тым, што прынамсі некаторыя з гэтых людзей раней жылі ў Расійскай Федэрацыі, а таксама фатаграфіі, якія паказваюць добрыя адносіны паміж мігрантамі і супрацоўнікамі беларускіх службаў, у тым ліку рэгулярныя сустрэчы.

Іншая мэта – адцягнуць увагу грамадскасці ад сутнасці праблемы, гэта значыць ад факту прыцягнення тысячаў мігрантаў да мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Такім чынам робіцца спроба перанакіраваць дыскусію з рэальнай праблемы беларуска-расійскага дэмаграфічнага нападу на штучную праблему «прыняцця бежанцаў» і «бесчалавечнага» абыходжання з імі.

ав