Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Дзякуючы адказнасці і доблесці нашых службаў мы выйграем

22.11.2021 09:55
У інтэрвʼю, надрукаваным у часопісе Sieci, прэзідэнт Дуда паразважаў аб тым, чаму менавіта Польшча стала асноўным абʼектам гібрыднага нападу.
.
А. ДудаPAP/Radek Pietruszka

Польскі лідар Анджэй Дуда даў вялікае інтэрв'ю часопісу Sieci. Сярод іншага, у прэзідэнта Польшчы спыталі, ці зʼяўляецца міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю вайной? «Мы сапраўды сутыкаемся з беспрэцэдэнтнымі падзеямі, але гэта не вайна», – адказаў прэзідэнт Анджэй Дуда. Палітык дадаў, што, гледзячы на гэтую сітуацыю «нават з пункту гледжання міграцыйнага крызісу, менавіта на гэты момант варта адкрыта сказаць, што яго сённяшнія маштабы значна меншыя, чым у 2015 годзе».

«Мы памятаем усе гэтыя натоўпы, сотні тысяч мігрантаў, якія перамяшчаліся па Еўропе. Ад нас патрабавалі, каб па квотнай сістэме мы прымалі мігрантаў да сябе. Тады гэтак жа, як і мы сёння, венгры абаранялі сваю мяжу», – сказаў Дуда ў апублікаваным у панядзелак інтэрвʼю.

Таксама прэзідэнт Польшчы звярнуў увагу на першапрычыны цяперашняга нападу з боку афіцыйнага Мінска: «Па-першае, была прымусовая пасадка самалёта ў Беларусі і арышт апазіцыянераў, якія вандравалі на ім. Тады ЕЗ ужыў санкцыі супраць беларускіх авіякампаній і Беларусі. Лукашэнка вырашыў адказаць і арганізаваў перакідку людзей спачатку ў бок Літвы, а цяпер на ўчастак мяжы ЕЗ, які ахоўваецца Польшчай. Такім чынам, Беларусь атакуе Еўрапейскі Звязу».

У інтэрвʼю, надрукаваным у часопісе Sieci, прэзідэнт Дуда паразважаў аб тым, чаму менавіта Польшча стала асноўным абʼектам гібрыднага нападу: «Магчыма, таму, што мы жорстка абараняем мяжу, а рэжым у Мінску зацікаўлены ў дэманстрацыі сілы перад Захадам», – лічыць польскі лідар.

На пытанне, ці Польшча выйграе сённяшняе супрацьстаянне, Дуда адказаў: «У сэнсе абароны мяжы, вядома, мы выйграем. Дзякуючы адказнасці і доблесці супрацоўнікаў паліцыі, памежнай службы, дзякуючы жаўнерам Польскага войска мы вытрымаем і не паддамося». Інтэрвʼю з польскім прэзідэнтам было надрукавана ў часопісе Sieci.

Sieci/эж

Міністэрства нацыянальнай абароны: Яшчэ адзін доказ інструментальнага выкарыстання мігрантаў беларускімі службамі

21.11.2021 17:09
«Тое, што гібрыдная атака Лукашэнкі не выходзіць за межы польска-беларускай мяжы, звязана з прафесіяналізмам салдат і афіцэраў і паслядоўная палітыка ўрада».

150 чалавек уночы спрабавалі прарвацца на польскі бок (ВІДЭА)

22.11.2021 09:28
У нядзелю каля 150 мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу.