Беларуская Служба

Французская палітолаг: Зацікаўленасць у дыялогу любой цаной паказвае слабасць Захаду

12.01.2022 12:54
Прафесар гісторыі Універсітэту Сарбоны  Франсуаза Том ў сваім артыкуле «Якое значэнне мае ўльтыматум Расіі, пастаўлены Захаду?» папярэджвае  калектыўны захад аб небяспецы бясконцых перамоваў.
Аўдыё
  • У сераду, 12 студзеня, у Бруселі праходзіць пасяджэнне Савета Расія-НАТА
W Telewizji Polskiej odbyła się debata poświęcona upadkowi Związku Radzieckiego
W Telewizji Polskiej odbyła się debata poświęcona upadkowi Związku RadzieckiegoShutterstock/Konstantin Aksenov

У сераду, 12 студзеня, у Бруселі праходзіць пасяджэнне Савета Расія-НАТА, першае пасля двухгадовага перапынку. Пасяджэнне склікаў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг. 

У цэнтры перамоваў Савета НАТА-Расія – канцэнтрацыя расійскіх войскаў на мяжы з Украінай, а таксама агрэсіўныя дзеянні Масквы. Большасць дзяржаў-чальцоў Паўночнаатлантычнага альянсу прадстаўляюць іх амбасадары, а ЗША – намеснік кіраўніка Дзяржаўнага дэпартаменту Вэндзі Шэрман. Ад Расіі ў пасяджэнні Савета ўдзельнічае намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Грушко.

Расія патрабуе гарантый таго, што блок НАТА ня будзе пашырацца на ўсход і выведзе войскі з Цэнтральнай Еўропы, якая ўжо ўваходзіць у склад арганізацыі. Гэтыя патрабаванні непрымальныя, пракаментавала ўчора, 11 студзеня, амбасадар ЗША ў НАТА Джуліян Сміт. Амерыканскі пасол перад сённяшняй сустрэчай падкрэсліла, што па гэтым пытанні аднадушна пазіцыя ўсіх 30 краін-членаў блока:

-Падчас нашых папярэдніх кансультацый і сустрэчах з саюзнікамі было ясна, што ні адна з краін-членаў альянсу не мае намеру саступаць або весці перамовы аб палітыцы адчыненых дзвярэй.

Амбасадар ЗША пры НАТА нагадала аб саміце альянсу ў 2008 годзе ў Бухарэсце і недвухсэнсоўнай пазіцыю аб жаданні прыняць у будучыні Украіну і Грузію. Адказваючы на пытанне пра пагрозу расійскага ўварвання ва Украіну, Джуліян Сміт прыгразіла, што калі Масква зноў пойдзе на гэта, адказ блока будзе рашучым, а цана, якую заплаціць Масква, высокая.

Аб тым, што НАТА не пойдзе ні на якія кампрамісы, таксама казаў генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнберг, а на пытанне пра сустрэчу з расіянамі адказаў:

-Мы спадзяемся на ўзгадненне шляху наперад, працэсу, які дазволіць пазбегнуць ваеннага канфлікту ў Еўропе. Аднак для таго, каб дыялог быў канструктыўным, неабходна ўлічваць нашы асцярогі адносна дзеянняў Расіі.

Надоечы прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс заявіў, што ЗША чакаюць ад Расіі дээскалацыі дзеянняў супраць Украіны. Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі Нэд Прайс адзначыў, што РФ павінна альбо растлумачыць прысутнасць сваіх войскаў у памежных раёнах, або вывесці іх адтуль:

-Дээскалацыя ў гэтым кантэксце прадугледжвала б вяртанне расійскіх войскаў на свае базы, а вучэнні, якія праводзяцца ў непасрэднай блізкасці ад украінскай мяжы, павінны быць апраўданыя або спыненыя. Усю цяжкую ваенную тэхніку таксама неабходна вярнуць на месца пастаяннай дыслакацыі. У той жа час мы абавязаныя распачаць усе дыпламатычныя дзеянні адносна таго, што адбываецца на ўсходзе Украіны. Гэтая краіна паказала, што яна спрабуе захаваць мір, і мы цэнім гэтыя дзеянні.

Тым часам вядомая французская палітолаг, прафесар гісторыі Універсітэту Сарбоны  Франсуаза Том ў сваім артыкуле пад назвай «Якое значэнне мае ўльтыматум Расіі, пастаўлены Захаду?», надрукаваным у часопісе Desk Russie, папярэджвае гэты ж калектыўны захад аб небяспецы бясконцых перамоваў:

-Варта асцерагацца «святой каровы», якая завецца дыялогам. Толькі Расіі на руку бясконцыя саміты і сустрэчы на самым высокім узроўні. Зацікаўленасць у дыялогу любой цаной, а асабліва цяпер, калі Масква трымае нас на прыцэле, як вар’ят свайго закладніка, паказвае нашу слабасць. А гэта заахвочвае Крэмль да далейшай эскалацыі.(...) Расія лічыць, што мае дачыненне са слабымі і нерашучымі Злучанымі Штатамі і неўпэўненай у сабе Еўропай. Якая гэта будзе канфрантацыя, залежыць ад пазіцыі Захаду – рашучай і абгрунтаванай, ці няпэўнай і кампраміснай. Расія не баіцца войска НАТА ва Усходняй Еўропе, больш за ўсё яна баіцца свабоды ва Украіне. Свабода можа быць заразная. Расія хоча безабароннай Украіны, каб увесці там прарасійскі рэжым, ненавісны сваім грамадзянам, а значыць цалкам залежны ад Масквы .

Ці вам гэта нешта не нагадвае? Пачуе Захад гэтае ды іншыя меркаванні навукоўцаў адносна належнай рэакцыі на нахабныя патрабаванні Крамля, даведаемся ў бліжэйшы час. Аднак ужо адно вядома напэўна, Украінцы не здадуцца, нават, калі Захад за іх плячыма дамовіцца з пуцінскай Расіяй. Паводле свежых сацыялагічных апытанняў, кожны трэці жыхар Украіны гатовы ўзяць у рукі зброю ў выпадку ўварвання Расіі.

Варта разумець, што патрабаванні Масквы тычыцца не толькі Украіны, але і краінаў Балтыі і Усходняй Еўропы.

«НАТА стала чыста геапалітычным праектам, накіраваным на захоп тэрыторый, якія асірацелі ў выніку распаду Арганізацыі Варшаўскай дамовы і Савецкага Саюза», – сказаў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Еўрадэпутат, былы кіраўнік Мінабароны і МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі адказаў расійскаму кіраўніцтву на зразумелай для іх мове.

«Мы не вашы сіроты, бо вы не былі нашым бацькам. Хутчэй, серыйным гвалтаўніком. Вось таму па вас не будуць сумаваць. А калі паспрабуеце яшчэ раз, то атрымаеце ўдар па яйцах».

Слухайце аўдыё!

эж


Міністр замежных спраў Польшчы: Мы разумеем Расію лепш, чым нашы заходнія партнёры

12.01.2022 09:31
У інтэрв'ю, апублікаваным у сераду, міністра замежных спраў спыталі, між іншым, пра важнасць рэалізацыі «Nord Stream 2» для Еўропы.