Як мінімум у трох епіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы пацверджана захворванне на COVID-19, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Сярод захварэлых і сам мітрапаліт Веньямін. Тыдзень таму Веньямін удзельнічаў у мерапрыемствах разам з Лукашэнкам, калі той прызнаўся, што мае кавідную пнеўманію.
Таксама пацверджаныя захворванні ў аднаго з самых заслужаных архірэяў БПЦ 77-гадовага архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана і епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла. Акрамя таго, сімптомы COVID-19 назіраюцца ў архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.
Апошні раз разам епіскапы служылі тыдзень таму, 12 студзеня ў Жыровіцкім манастыры на дзень памяці мітрапаліта Філарэта, які памёр год таму ад каранавіруса. Антыкавідных мераў засцярогі ў храме тады не трымаліся.
Запланаванае на люты сумеснае аператыўнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі атрымала назву «Саюзная рашучасць – 2022».
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў задуму сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі.
А ЯКАЯ РОЛЯ ПУЦІНА ПРЫ ГЭТЫМ? Падобна на тое, што Пуцін паступіў у падначаленне генералісімуса РБ.
15 студзеня, Л. сустракаючы вайскоўцаў АДКБ пасля Казахстана Л. казаў, што план дзеянняў войскаў АДКБ у Казахстане ён з Пуціным распрацаваў за 1-у гадзіну.
УПЕРШЫНЮ
Л. падкрэсліў, што вучэнні не павінны стаць выключна беларускімі: «Гэта павінны быць нармальныя вучэнні па адпрацоўцы пэўнай задумы ў процістаянні з гэтымі сіламі: захаду (Прыбалтыка і Польшча) і поўдня (Украіна)».
«На тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі на ратацыйнай аснове знаходзяцца ад 8 да 10 тысяч вайскоўцаў Злучаных Штатаў Амерыкі. Амерыканцам тут што рабіць? Чаго нас, Расею папракаць, што мы нейкія там манеўры праводзім, вучэнні і гэтак далей, калі вы за трыдзевяць зямель сюды прыперліся? Што вы тут рабіць будзеце? Асобныя «гарачыя галовы« адкрыта ўжо заклікаюць да вайны. Мы чуем гэтыя заявы».
Каля граніц Беларусі ідзе нарошчванне ваеннага кантынгенту Украіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб задуме сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Л. заявіў, што насцярожвае абстаноўка на паўднёвых рубяжах Беларусі. «Украіна прадаўжае нарошчваць сілы, канцэнтруючы падраздзяленні нацыянальнай гвардыі з «нацыяналістаў-радыкалаў». Гэта яшчэ мацней, чым натаўскія ваеннаслужачыя. І гэта ўсё ў непасрэднай блізкасці ад Дзяржаўнай граніцы нашай краіны. Зноў жа, пад выглядам таго, што будуць змагацца з мігрантамі. Ды мігранты туды нават у страшным сне не трапяць. Яны туды не ідуць і не збіраюцца ва Украіну ісці, мы гэта добра разумеем. З Украіны свае людзі бягуць, а яны будуць «абараняцца ад мігрантаў з Беларусі», – сыранізаваў Аляксандр Лукашэнка.
Ва Украіне каля беларускіх граніц праводзіцца спецаперацыя »Палессе«, у прыгранічча выведзена да 10 тыс. ваеннаслужачых. »Гэта значыць дынаміка такая, што ідзе нарошчванне ваеннага кантынгенту на паўднёвых граніцах нашай краіны«, – канстатаваў Л.
Выступаючы на «дыялогавай пляцоўцы» у Стоўбцах, міністр культуры Анатоль Маркевіч прызнаў, што ў падначаленай яму галіне праводзяцца маштабныя кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах.
Міністр сказаў падчас выступлення:
«- Не хаваю, што праводзілі і праводзім сур'ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца, у рэшце рэшт.
Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і шмат у чым фарміруюць грамадскую думку. Таму нельга паводзіць сябе па падвойных стандартах. Трэба вызначыцца».
Прытым рэальны маштаб ідэалагічных чыстак можа быць і большы, бо многіх маглі звальняць фармальна не за палітыку. Паводле Маркевіча:
«Пытанні аптымізацыі таксама не новыя. Аптымізавана 1611 штатных адзінак. Нікога не прыціскалі, але дзесьці звяралі пазіцыі».
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свет павінен адмовіцца ад менталітэту халоднай вайны, ад рыторыкі, якая раздувае нянавісць і забабоны. Аб гэтым сёння на віртуальнай дыскусіі «Давоскі парадак дня» заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін, паведамляе ТАСС.
«Мы павінны адкінуць менталітэт халоднай вайны і імкнуцца да мірнага суіснавання, да адносін узаемнай выгады», – сказаў кітайскі лідар. »Наш свет сёння зусім не спакойны, распаўсюджваецца рыторыка, якая раздувае нянавісць і забабоны«, – адзначыў ён. Старшыня КНР звярнуў увагу на дзеянні некаторых краін і колаў, накіраваныя на стрымліванне, падаўленне або канфрантацыю, якія ставяць пад удар глабальны мір і бяспеку.
»Гісторыя пацвярджае зноў і зноў, што канфрантацыя не вырашае праблемы, яна толькі можа мець катастрафічныя наступствы«, – падкрэсліў Сі Цзіньпін.
Уладзімір Падгол
Слухайце аўдыё!