Беларуская Служба

Украіна не давярае Лукашэнку

17.02.2022 09:13
Украінскія аналітыкі асцярожна ставяцца да спробаў паляпшэння беларуска-украінскіх адносін.
  ,      .
Будынак кіеўскай ратушы, асветлены ў колеры нацыянальнага цяга Украіны. PAP/EPA/ZURAB KURTSIKIDZE

Як у Кіеве, так і ў Мінску палітыкі змякчаюць рыторыку, але Украіна не давярае Лукашэнку, паведамляе Rzeczpospolita. Надоечы кіраўнік украінскага ведамства абароны Аляксей Рэзнікаў казаў пра паварот ва украінска-беларускіх адносінах, якія абвастраліся цягам апошніх тыдняў.

«Два дні таму ў мяне адбылася вельмі важная тэлефонная размова з маім беларускім калегам Віктарам Хрэніным. Ва Украіне асабліва цёпла ставяцца да беларускага народа, мы зацікаўлены ў захаванні добрасуседскіх адносін. Ён (Хрэнін –рэд.) запэўніў мяне, што пагрозы для Украіны з тэрыторыі Беларусі няма», – сказаў Рэзнікаў. Падчас згаданай размовы Хрэнін запэўніў свайго ўкраінскага калегу, што расійскія войскі знаходзяцца ў Беларусі выключна часова і вернуцца ў Расію адразу пасля заканчэння манеўраў 20 лютага.

Між тым, у заяве, апублікаванай на сайце Міністэрства абароны Беларусі, генерал Хрэнін чатыры разы назваў украінцаў «братнім народам» і заявіў, што яго размова з Рэзнікавым адбылася «для аднаўлення дыялогу, зніжэння напружанасці ў публічнай прасторы і забеспячэння бяспекі ў рэгіёне».

Аднак, паводле незалежных беларускіх аналітыкаў, такім чынам Мінск хоча выратаваць тавараабарот з Кіевам, кошт якога складае некалькі мільярдаў долараў у год. Тым больш, што ў аўторак Украінская дзяржаўная чыгунка заявіла аб прыпыненні супрацоўніцтва з канцэрнам «Беларуськалій» з 16 лютага. Раней супрацоўніцтва з беларускім вытворцам калійных угнаенняў разарвала Літва, не дапусціўшы Беларусі ў Клайпедскі порт.

Справа мае для Мінска асаблівае значэнне, бо агульны экспарт беларускіх тавараў ва Украіну за мінулы год склаў больш за 4,5 мільярда долараў. Кіеў імпартуе з Беларусі, у тым ліку нафтапрадукты.

«Украіна з'яўляецца другім пасля Расіі гандлёвым партнёрам Беларусі і Лукашэнка не хоча яго губляць(…). Эскалацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы можа сапсаваць гандлёвыя адносіны паміж Беларуссю і Украінай, а гэта было б толькі на карысць Расіі. Лукашэнка выдатна ўсведамляе, што Масква яму гэтага не кампенсуе, і што гэта істотна пагоршыць стан беларускай эканомікі, якая і так мае сурʼёзныя праблемы», – кажа беларускі палітолаг Павел Усаў.

Таксама каментатары ў Кіеве не спяшаюцца казаць пра дээскалацыю сітуацыі на ўкраінска-беларускай мяжы.

« Я вельмі сумняваюся, ці можа міністр абароны Беларусі даваць такія абяцанні. Там (у Беларусі – рэд.) рашэнні прымае не кіраўнік Мінабароны(…) Тым часам Аляксандр Лукашэнка мае ў Кіеве рэпутацыю палітыка непаслядоўнага ў сваіх дзеяннях і словах. Спачатку ён казаў, што ніякай агрэсіі з боку Беларусі супраць Украіны ніколі не будзе, а потым, што, калі спатрэбіцца, Беларусь будзе змагацца разам з Расіяй. Калі ён некаторы час таму паспяхова маніпуляваў Пуціным, то сёння яго поле для манеўру значна скарацілася», – кажа ў размове з газетай Rzeczpospolita аналітык міжнароднай бяспекі Цэнтра Разумкова ў Кіеве Аляксей Мельнік.

аз

Украіна пацвярджае паведамленні пра магутную DDoS-атаку на ўрадавыя сайты

16.02.2022 10:46
Паводле ўладаў, каманда сайту дзяржаўных паслуг «Дія» адбіла атаку хакераў з чатырох краін, у тым ліку Расіі.

Амбасадары краін ЕС выказалі салідарнасць з украінцамі

16.02.2022 13:45
Нашая прысутнасць у Кіеве можа паўплываць на рашэнні, датычныя вайны і міру, лічыць амбасадар Польшчы Барташ Ціхоцкі.