Беларуская Служба

ЗША накіруе ў Польшчу дзве ракетныя батарэі Patriot

10.03.2022 17:25
Таксама ЗША дадаткова выдзяляць каля 50 млнў долараў на гуманітарную дапамогу ўкраінцам, якія змагаюцца з расійскай агрэсіяй, заявіла віцэ-прэзідэнт Камала Харыс.
Аўдыё
  • Камала Харыс падзякавала палякам за дапамогу ваенным уцекачам з Украіны.
Kamala Harris w Warszawie mówiła o przekazaniu środków na pomoc dla Uchodźców wojennych z Ukrainy.
Kamala Harris w Warszawie mówiła o przekazaniu środków na pomoc dla Uchodźców wojennych z Ukrainy.PAP/Leszek Szymański

Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс учора ўвечары прыляцела ў Варшаву. Гэта палітык самага высокага рангу, які здзяйсняе візіт у Варшаву за час расійскага ўварвання ва Украіну, якое распачалося 24 лютага.

Першым з Камалай Харыс сустрэўся прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік польскага ўраду гаварыў з амерыканскім віцэ-прэзідэнтам, у тым ліку, аб неабходнасці ўмацавання ўсходняга флангу Паўночнаатлантычнага альянсу:

-Цешуся, што ў нас такія моцныя сувязі з нашымі Хаўруснікамі. Гэта важна асабліва цяпер, у кантэксце таго, што адбываецца ва Украіне, мы павінны прысвяціць некаторы час, каб абмеркаваць, як дапамагчы ўкраінскім салдатам і захаваць тэрытарыяльную цэласнасць і свабоду Украіны. Таму што яны змагаюцца за нашу свабоду, за свабоду ўсёй Еўропы.

Прэмʼер Матэвуш Маравецкі дзякаваў ЗША ў асобе віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс за амерыканскае эмбарга на расійскую нафту і газ: «Дзякуй за гэта адважнае рашэнне па незалежнасці ад расейскага газу і нафты. За гэтыя грошы яны (расейцы) раскручваюць вайсковую махіну».

Пасля сустрэчы з польскім прэм’ерам віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс накіравалася ў прэзідэнцкую рэзідэнцыю Бэльведэр, дзе адбыліся перамовы з польскім лідарам Анджэя Дудам. Камала Харыс пацвердзіла абавязацельствы ЗША аб выкананні палажэнняў 5-га Артыкула Дамовы НАТА. У ім гаворыцца, што напад на любую з краін-членаў Альянсу будзе лічыцца нападам на ўвесь Альянс.

На прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам Камала Харыс падкрэсліла, што адпраўка ў Польшчу дадатковых войскаў таксама зʼяўляецца пацвярджэннем прыхільнасці ЗША абароне межаў блоку:

-Я казала гэта шмат разоў, і я паўтару яшчэ раз, прыхільнасць Злучаных Штатаў 5-аму Артыкулу бясспрэчная. ЗША гатовыя абараняць кожны сантыметр тэрыторыі НАТА. Мы тут, каб яшчэ раз пацвердзіць гэта абавязацельства, але таксама і зрабіць тое, што трэба, каб умацаваць нашу падтрымку польскім саюзнікам і нашым саюзнікам у Еўрапейскім Звязуі НАТА.

Віцэ-прэзідэнт ЗША таксама паведаміла, што ў Польшчу будуць накіраваныя дзве ракетныя батарэі Patriot, якія стануць значным умацаванне абароназдольнасці ўсходняга флангу НАТА. Яна таксама запэўніла, што фінансавая і матэрыяльная падтрымка будзе аказаная і Украіне, якая змагаецца з расійскай агрэсіяй.

Віцэ-прэзідэнт ЗША не бамінула ўвагай гуманітрны крызіз выкліканы нападам Расіі на Украіну. Камала Харыс падзякавала палякам за дапамогу ваенным уцекачам з Украіны. У ходзе сумеснай прэс-канферэнцыі ў Бельведэры з прэзідэнтам Анджэем Дудам палітык заявіла, што сёння палякі ўяўляюць лепшае ў чалавецтве:

-Мы бачылі прыклады незвычайнага велікадушнасці і дабрыні, бачылі па тэлевізары кадры, калі простыя людзі здзяйснялі незвычайныя ўчынкі дзеля дабра і годнасці зусім чужых ім людзей. Таму ад імя прэзідэнта Джо Байдэна і амерыканцаў я дзякую вам, спадра прэзідэнт і ўсім палякам за тое, што вы робіце кожны дзень.

Нагадаеам, паводле дадзеных Памежнай варты Польшчы. З 24 лютага польска-ўкраінскую мяжу перасеклі ўжо каля паўтары мільёны чалавек. ЗША дадаткова выдзяляць каля 50 млнў долараў на гуманітарную дапамогу ўкраінцам, якія змагаюцца з расійскай агрэсіяй, заявіла віцэ-прэзідэнт Камала Харыс.

У сваю чаргу, прэзідэнт Дуда заклікаў ЗША паскорыць пастаўкі ўзбраення ў Польшчу, каб польскае войска як мага хутчэй атрымала сучасную зброю. Таксама ён папрасіў Вашынгтон аказаць дапамогу ў сувязі з наплывам бежанцаў з Украіны, ахопленай вайной.

Пакуль свет абмяркоўвае як дапамагчы Украіне, рускія акупанты працягваюць знішчаць украінскія гарады і вёскі, выкарыстоўваючы, у тым ліку, адкыртае неба. Паводле дадзеных, амбудсмэна Украіны ад рук акупантаў ужо загінула 71 дзіця.

Слухайце аўдыё!

эж

Кангрэс ЗША выдзеліў 14 мільярдаў долараў на дапамогу Украіне і саюзнікам

10.03.2022 08:42
4 мільярда долараў на дапамогу Украіне выдзеліць Міжнародны валютны фонд.