Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў назваў пяць крокаў да перамогі над Расіяй

26.03.2022 11:15
Пяць пунктаў мае план перамогі над Расіяй, які ў калонцы для «Politico» прадставіў міністр замежных спраў праф. Збігнеў Раў.
Збігнеў Раў PAP/EPA/DUMITRU DORU

 – Кожны патэнцыйны агрэсар павінен добра падумаць, перш чым вырашыцца ў будучыні напасці на іншую суверэнную краіну, – падкрэсліў ён, звяртаючы ўвагу на неабходнасць супрацоўніцтва паміж еўрапейскай супольнасцю і Украінай.

«Несправакаваная і неабгрунтаваная агрэсія Расеі супраць Украіны з'яўляецца пераломным момантам для міжнароднай супольнасці», – адзначае праф. Збігнеў Раў у каментарыі для «Politico», падкрэсліваючы, што расійскія войскі наўмысна цэляцца ў мірных жыхароў Украіны, раўняюць гарады з зямлёй, забіваюць жанчын і дзяцей, а мільёны ўкраінцаў бягуць з краіны.

Міністар Раў прадставіў план перамогі Украіны, а фактычна ўсяго вольнага свету над Расіяй.

Па-першае, Украіна павінна атрымаць усю неабходную для барацьбы з расійскім агрэсарам зброю. – Прэзідэнт Уладзімір Пуцін не шукае кампрамісаў. Ён напаў на Украіну з жаданнем адрадзіць Расійскую імперыю. Ён патрабуе безумоўнай капітуляцыі Украіны, і нават калі расіяне не змогуць дасягнуць гэтай мэты зараз, то яны проста не здадуцца. Яны будуць працягваць несці смерць і разбурэнні, каб падрываць украінскі маральны дух. Адзіны спосаб, якім міжнародная супольнасць можа паўплываць на сітуацыю, гэта ўзброіць Украіну да зубоў, робячы яе недасяжнай, – адзначае праф. Рау.

Па-другое, саюзнікам ЗША ва ўсім свеце неабходна павялічыць інвестыцыі ў стрымліванне і абарону. – Уварванне Расіі ва Украіну сведчыць аб росце яе агрэсіўнасці і змяншэнні прадказальнасці. Злучаныя Штаты павінны ініцыяваць хуткае пераўзбраенне сваіх саюзнікаў і партнёраў, у тым ліку Украіны, і заахвочваць іх новай крэдытнай праграмай, падобнай да той, якую ўвялі ЗША падчас Другой сусветнай вайны.

Па-трэцяе, NATO павінна неадкладна ўзмацніць перадавую вайсковую прысутнасць на сваім усходнім флангу ў Еўропе. – Гэта трэба разглядаць не толькі як крок, які ўмацоўвае давер да нашых магчымасцяў стрымлівання, але і адказ на поўнае ігнараванне Расіяй уласных абавязацельстваў па захаванні міру ў Еўропе.

Па-чацвёртае, Пуцін не павінен мець ілюзій адносна таго, як доўга будуць дзейнічаць санкцыі. – Санкцыі не варта адмяняць, пакуль Расія не выйдзе з усіх тэрыторый у міжнародна прызнаных межах Украіны, не абавяжацца зноў выконваць палажэнні Будапешцкага мемарандума і плаціць ваенныя рэпарацыі.

Па-пятае, выдаткі на гэтую вайну павінны быць катастрафічнымі для Расіі не толькі з фінансавага пункту гледжання. – Міжнародная супольнасць таксама павінна прыцягнуць да адказнасці тых, хто зрабіў гэтую вайну магчымай, і ваенных злачынцаў. Мы не можам дапусціць, каб вінаватыя ў ваенных злачынствах ва Украіне засталіся беспакаранымі.

Праф. Збігнеў Раў таксама адзначыў, што міжнародная супольнасць павінна падрыхтаваць план рэканструкцыі Украіны, у тым ліку з маёмасці, канфіскаванай у расійскіх алігархаў, якія падтрымліваюць агрэсіўную палітыку Пуціна. На думку міністра, мільёнам украінцаў трэба прапанаваць лепшую перспектыву для сваёй краіны ў будучыні. – Дзеля гэтага мы павінны інтэграваць Украіну з Еўропай – свабоднай і, спадзяюся, мірнай, – падкрэсліў праф. Рау.

ав/niezalezna.pl

Анджэй Дуда: Візіт прэзідэнта ЗША ў Польшчу сур’ёзна ўмацуе нашу бяспеку

24.03.2022 18:16
Заўтра ў Варшаву прыляціць прэзідэнт Джо Байдэн.