Беларуская Служба

Былы кіраўнік Пентагона: Прэзідэнт Качыньскі разам з дэлегацыяй быў забіты Пуціным

15.04.2022 07:56
Былы кіраўнік Пентагона  папярэдзіў, што ўвесь свет павінен супрацьстаяць расійскаму злачынцу.
Lech Kaczyński
Lech KaczyńskiPAP/Leszek Szymański

Былы міністр абароны ЗША  Крыстафер Мілер у інтэрв'ю Radio Wnet заявіў, што Смаленская катастрофа была не звычайнай авіякатастрофай, а замахам, арганізаванай Расіяй. Адносячыся да трагедыі дванаццацігадовай даўніны і цяперашняй вайны ва Украіне,  Мілер заявіў: "Пуціну нельга дазволіць працягваць забойствы".

Крыстафер Мілер - гэта адстаўны палкоўнік арміі ЗША. У канцы тэрміну прэзідэнта Дональда Трампа ён быў кіраўніком Нацыянальнага антытэрарыстычнага цэнтра  і таксама займаў пасаду міністра абароны. У Польшчу ён прыехаў на ўшанаванне памяці прэзідэнта Качыньскага і членаў урадавай арганізацыя, якія былі забітыя рэжымам Пуціна 12 гадоў таму.

Былы кіраўнік Пентагона  папярэдзіў, што ўвесь свет павінен супрацьстаяць расійскаму злачынцу. Калі гэта не будзе зроблена зараз, то давядзецца рабіць гэта пазней, але цана будзе значна большай, меркаванне былога ваеннага амерыканскага чыноўніка прагучала на хвалях  Radio Wnet. 

эж


Антоні Мацярэвіч: Справаздача дае адназначны адказ на пытанне аб прычынах Смаленскай авіякатастрофы

11.04.2022 13:22
Паводле кіраўніка падкамісіі па паўторным расследаванні прычынаў авіякатастрофы, урадавы самалёт быў знішчаны ў выніку, як мінімум, двух выбухаў.